1 снежня, серада. З дапамогай нажніц можна дамагчыся ўмацавання валасоў, павелічэння іх гушчыні і шорсткасці. Тыя, у каго на галаве і так сапраўдны куст, павінны ўстрымацца ад паходу ў салон прыгажосці.
2 снежня, чацвер. Сёння лепш не хадзіць да майстра, паколькі любыя маніпуляцыі з валасамі пацягнуць за сабой дэпрэсіўны стан.
3 снежня, пятніца. Стрыжка прынясе хаос і блытаніну, сёння адзін з самых складаных і неспрыяльных дзён месяца.
4 снежня, субота. Даволі неспрыяльны перыяд для стрыжкі, які прыводзіць да аслаблення агульнага імунітэту арганізма, што павялічвае верагоднасць узнікнення розных захворванняў. Не забудзьцеся сёння надзець шапку, каб не захварэць, а стрыжку адкладзіце.
5 снежня, нядзеля. Раім не ўпусціць свой шанц для таго, каб удала выканаць стрыжку, змяніць прычоску, падлячыць валасы.
6 снежня, панядзелак. Добра рабіць модныя сіметрычныя стрыжкі. Паход у цырульню дапаможа пазбавіцца ад матэрыяльных праблем.
7 снежня, аўторак. На гараскопе стрыжкі — дзень удалых змен, падстрыжыце хоць бы кончыкі валасоў або грыўку. Можна прымаць смелыя колеравыя рашэнні, прычоска будзе ўдалая.
8 снежня, серада. Спрыяльны дзень для змены іміджу, новай прычоскі і афарбоўвання валасоў у больш светлае адценне.
9 снежня, чацвер. З нажніцамі, машынкамі і плойкамі сёння можна нарвацца на шматлікія канфлікты дома і на рабоце, менавіта пра гэта гаворыць месячны гараскоп.
10 снежня, пятніца. Стрыжку адкладзіце да лепшых часоў, каб не страціць грошы, не сапсаваць сабе настрой і не пасварыцца з блізкімі.
11 снежня, субота. Пафарбуйце шавялюру ў ваш любімы колер — паспяховыя справы стануць залогам шанцавання ў будучыні. Паводле гараскопа, пра нажніцы не згадваем пад знакам Рыб.
12 снежня, нядзеля. Неспрыяльны дзень па месячным календары, таксама ёсць павер'е, што нядзельная стрыжка «адразае» поспех.
13 снежня, панядзелак. Любыя маніпуляцыі з даўжынёй і колерам валасоў рэкамендуецца перанесці на больш удалы дзень. Інакш валасы могуць стаць непаслухмяныя, пачаць выпадаць больш за норму.
14 снежня, аўторак. Работа майстра над вобразам і прычоскай дазволіць выглядаць вам захапляльна ў гэты зімовы месяц. Спрыяльны дзень для аздараўленчых і агульнаўмацавальных працэдур для валасоў.
15 снежня, серада. Новая прычоска дадасць свежых сіл, дапаможа прыняць дакладнае рашэнне, унясе ў жыццё разнастайнасць і новыя ўражанні.
16 снежня, чацвер. Спрыяльны для стрыжкі дзень: яна абвострыць інтуіцыю і праніклівасць. Афарбоўка валасоў найлепшая натуральнымі фарбавальнікамі, любая іншая непажаданая.
17 снежня, пятніца. Асвятляем валасы і ствараем лёгкасць на галаве, каб прыцягнуць станоўчыя энергетычныя зарады. Калі незадаволеныя сабой і сваім настроем, тут вам абавязкова дапаможа ваш майстар.
18 снежня, субота. Выдатны дзень для новай стрыжкі. Разам з адстрыжанымі валасамі зможаце ачысціць сябе ад негатыву. Валасы стануць моцныя і здаровыя.
19 снежня, нядзеля. Нейтральны дзень для стрыжкі валасоў. Састрыжаныя кучары збіраюць на сябе як станоўчую, так і адмоўную энергетыку, а плюс на мінус дае нуль.
20 снежня, панядзелак. Лепш адкласці візіт да цырульніка, а таксама ўсе маніпуляцыі з валасамі і пакінуць іх сёння ў спакоі.
21 снежня, аўторак. Стрыжка і афарбоўка валасоў непажаданыя, могуць негатыўна паўплываць на вашу прывабнасць, настрой.
22 снежня, серада. Ідэальны дзень для тых, хто хоча стаць больш актыўнымі, пазітыўнымі і жыццярадаснымі. Стрыжка прыцягне поспех і добрыя ўражанні, новыя сустрэчы і знаёмствы.
23 снежня, чацвер. Выдатны дзень для стрыжкі, афарбоўкі валасоў, можна смела адпраўляцца ў цырульню.
24 снежня, пятніца. Добры дзень для наведвання салона прыгажосці. Новая прычоска будзе ўдалая і дапаможа атрымаць аптымістычны настрой, дадасць упэўненасці ў сабе.
25 снежня, субота. Прыдатны дзень для новай прычоскі. Сёння спрыяльны дзень для аздараўленчых і агульнаўмацавальных працэдур для валасоў.
26 снежня, нядзеля. Калі незадаволеныя сабой, дапаможа толькі ваш майстар. На календары час кахання і дабра, стрыжомся, каб адчуць сябе на хвалі цяпла і ўзаемаразумення з блізкімі.
27 снежня, панядзелак. Дзень спрыяльны для любых маніпуляцый з прычоскай. Змяняйце колер, даўжыню, рабіце новую стрыжку.
28 снежня, аўторак. Новая прычоска дапаможа тым, хто жадае ўзмацніць асабістую абаяльнасць, і прынясе поспех у людзей супрацьлеглага полу.
29 снежня, серада. Дзень адпачынку і асалоды. Не стрыжыце і не пераафарбоўвайце валасы.
30 снежня, чацвер. Гэты перыяд для стрыжак лічыцца нейтральным. Рост валасоў можа значна прыпыніцца.
31 снежня, пятніца. Дзень выдатна падыходзіць для любых працэдур, звязаных з валасамі. Падстрыгаючыся, вы абудзіце ў сабе небывалы творчы патэнцыял, зможаце рэалізаваць незвычайныя ідэі.
На гэтым тыдні досыць хутка наступіла доўгачаканае цёплае лета.
АВЕН. На гэтым тыдні фартуна ўсміхаецца вам у многіх справах.