Вы тут

Супрацоўнікі сталічнай міліцыі атрымалі ключы ад новых кватэр


Сімвалічна, што адбылося гэта ў Дзень падраздзяленняў міліцыі спецыяльнага прызначэння. Сучасны жылы комплекс для міліцыянераў з’явіўся на мінскай вуліцы Заснавальнікаў. Тры 19-павярховікі пабудавалі за восем месяцаў — раней за ўказаныя тэрміны. 


Як адзначыў дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Аляксандр ВАЛЬФОВІЧ, па рашэнні кіраўніка дзяржавы ў сакавіку гэтага года Мінгарвыканкаму было даручана пабудаваць для тых ваеннаслужачых Міністэрства ўнутраных спраў, хто ў гэтым мае патрэбу, жылы комплекс. «Сённяшняе мерапрыемства дэманструе адносіны дзяржавы да ваеннаслужачых, людзей, якія выконваюць свае абавязкі ў кругласутачным рэжыме, — заўважыў дзяржаўны сакратар. — Вельмі важна, калі людзі, якія носяць пагоны, выконваюць задачы па абароне дзяржаўнасці, насельніцтва, ведаюць, што ім ёсць куды прыйсці: ва ўтульнае, цёплае жыллё». 

Па словах першага намесніка міністра ўнутраных спраў Юрыя НАЗАРАНКІ, атрымаць сваё жыллё для чалавека ў пагонах і не толькі для яго — самае каштоўнае, што можа быць у жыцці і ў службе. «Не сакрэт, што супрацоўнікі АМАП на сваёй службе падвяргаюцца пэўнаму напружанню і рызыцы, але калі яны вяртаюцца дахаты, вядома, іх чакае надзейны тыл — сям’я, — лічыць генерал-маёр міліцыі. — Перакананы, што ў гэтых кватэрах заўсёды будуць панаваць утульнасць, спакой, радасць і дзіцячы смех». 

— Сёння ў тым ліку некалькі соцен супрацоўнікаў АМАП атрымлівае жыллё, і ў гэтым падраздзяленні ўжо няма тых, хто мае патрэбу ў жыллі, — падкрэсліў памочнік Прэзідэнта — інспектар па Мінску Аляксандр БАРСУКОЎ. — Гэта дарагога варта. Яны павінны засяродзіць сваю ўвагу на ахове грамадскага парадку. Акрамя таго, будуецца і спортзала, і цір — адным словам, усё робіца для гэтага падраздзялення. Яно спецыфічнае. Калі яно ў 1988 годзе стваралася, на ўсе грамадска-палітычныя, культурна-масавыя мерыпрыемствы, на ўсе ўзброеныя затрыманні выязджаў АМАП. І калі параўноўваць той час з тымі ўмовамі, якія створаны сёння для гэтага падраздзялення, лепш не бывае. Усё дзеля таго, каб працаваць на карысць нашай Радзімы. Мінулы год паказаў: атрад міліцыі вытрымаў, сваімі дзеяннямі даказаў, што яны верныя абавязку і прысязе.

Вераніка КАНЮТА

Фота БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.