Вы тут

Квіткі на «Лістапад» ужо чакаюць!


Стартаваў продаж білетаў на XXVІІ Мінскі міжнародны кінафестываль «Лістапад», цана на якія пачынаецца ад 4 рублёў і залежыць ад кінатэатра і часу паказу фільма. Кінафорум сёлета пройдзе з 20 да 26 лістапада ў сталіцы і рэгіёнах. У праграме — паказы амаль сотні карцін, і паглядзець іх, напрыклад, у Мінску можна будзе ў пяці кінатэатрах. Білеты прадаюцца ў касах, а таксама на афіцыйным сайце УП «Кінавідэапракат».


Галоўнай конкурснай пляцоўкай для паказу праграмы асноўнага конкурсу стане кінатэатр «Цэнтральны». Тут першыя сеансы пачнуцца 23 лістапада. Гледачы і журы ўбачаць у гэты дзень тры кінастужкі асноўнага конкурсу, сярод якіх «Сем маленькіх супадзенняў» Петэра Готара, «Агонь Айжан Касымбек» (фільм прадставіць здымачная група) і «Рака» Гасана Салаба. А 21 лістапада ў «Цэнтральным» пройдуць паказы карцін пазаконкурснай праграмы і конкурсу дакументальнага кіно.

Апошнія кінафільмы конкурснай праграмы — «Ілжак» Жахонгіра Ахмедава, «Юні» Камілы Андзіні і «Дзень мёртвых» Віктара Рыжакова — будуць паказаны ў «Піянеры» 25 лістапада. Кінатэатр «Піянер» стане пляцоўкай і «Лістападзіка». І ўжо 20 лістапада ў 12.00 фестываль фільмаў для дзіцячай і юнацкай аўдыторыі адкрыецца паказам першага беларускага поўнаметражнага анімацыйнага мюзікла «Зоркі сёмага неба» рэжысёра Алены Туравай. А цырымонія закрыцця «Лістападзіка» з падвядзеннем вынікаў пройдзе 23 лістапада ў 12.00. У «Піянеры» таксама пакажуць і некаторыя кінастужкі з асноўнага конкурсу дакументальнага і гульнявога кіно, а яшчэ шэраг карцін пазаконкурснай праграмы.

Фільмы праграмы маладзёжнага кіно можна ўбачыць у кінатэатры «Беларусь» з 21 да 25 лістапада. У «Доме кіно» 23 лістапада прадставяць пазаконкурсную праграму і некалькі фільмаў з праграмы конкурсу гульнявога кіно.

У кінатэатры «Масква» адбудуцца цырымоніі адкрыцця і закрыцця кінафестывалю, а таксама адзін начны паказ з пазаконкурснай праграмы — фільм «Шалёнае кіно для дарослых» рэжысёра Раду Жудэ — 24 лістапада ў 23.00.

Алена ДРАПКО

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.