Вы тут

З якасцю — да заваявання новых рубяжоў!


Пад такім дэвізам з 8 па 14 лістапада праходзіць Еўрапейскі тыдзень якасці, а Сусветны дзень якасці адначаецца сёння. У Беларусі сфарміравана і пастаянна ўдасканальваецца нацыянальная інфраструктура якасці. Як патлумачылі ў прэс-службе Дзяржстандарту, камітэт скаардынавана развівае яе ключавыя элементы — тэхнічнае нармаванне і стандартызацыю, адзінства вымярэнняў, ацэнку адпаведнасці, акрэдытацыю, сістэмны менеджмент і павышэнне кампетэнтнасці ў галіне якасці.


«Раздзелы па якасці ўключаны ў праграмы развіцця галін і далей — у бізнес-планы прадпрыемстваў. Такі скразны падыход закліканы забяспечыць беларускай якасці новыя кропкі росту і прызнання. Рэалізоўваць патрабаванні абавязковых тэхнічных рэгламентаў і забяспечваць якасць і канкурэнтаздольнасць прадукцыі і паслуг дапамагаюць дзяржаўныя стандарты», — адзначылі ў прэс-службе Дзяржстандарта.

Дарэчы, дзяржаўныя стандарты дапамагаюць рэалізоўваць патрабаванні абавязковых тэхнічных рэгламентаў і забяспечваць якасць і канкурэнтаздольнасць прадукцыі і паслуг.

Так, у 2021 годзе зацверджана больш за 500 дзяржаўных стандартаў (СТБ і ДАСТ) і змяненняў да іх. Звыш 70 % з іх гарманізаваныя з міжнароднымі патрабаваннямі, што спрыяе прымяненню прызнаных у свеце тэхнічных рашэнняў, ліквідацыі тэхнічных бар'ераў, росту экспартных магчымасцяў.

Новыя распрацоўкі тычыліся машынабудаўнічай, электратэхнічнай, хімічнай, будаўнічай, харчовай і іншых галін, сферы паслуг, інфармацыйных тэхналогій, сістэм менеджменту, стварэння безбар'ернага асяроддзя.

Калі казаць пра тэхнічнае рэгуляванне і стандартызацыю ў цэлым, варта адзначыць, што сёння у рамках еўразійскай інтэграцыйнай прасторы прыняты 51 адзіны тэхнічны рэгламент ЕАЭС, 44 з якіх ўступілі ў сілу.

Адпаведнасць тавараў патрабаванням тэхнічных рэгламентаў і стандартаў пацвярджаюць лабараторыі і органы па сертыфікацыі, а іх кампетэнтнасць, надзейнасць — акрэдытацыя. Акрэдытаваныя арганізацыі выконваюць важную ролю пры абароне ўнутранага рынку ад небяспечнай і няякаснай прадукцыі. Пры гэтым патрабаванні да саміх акрэдытаваных суб'ектаў пастаянна абнаўляюцца ўслед за развіццём тэхналогій.

Сёння дзейнічае больш за 70 дзяржаўных стандартаў у галіне сістэмнага менеджменту і тэхнік якасці, і гэты пералік пастаянна пашыраецца.

Да прыкладу, з 1 верасня 2021 г. уведзены ў дзеянне стандарты на сістэмы менеджменту ведаў і менеджменту інавацый, ідэнтычныя міжнародным патрабаванням.

Дар'я ГАСЦІЛОВІЧ

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.