Вы тут

ЮЗАФ СТАНЕЎСКІ: “ДЛЯ ЎСІХ НАРОДАЎ ЁСЦЬ МЕСЦА Ў КАСЦЁЛЕ”


Касцёл не можа быць той або іншай нацыянальнасці. Наш Касцёлгэта Каталіцкі Касцёл, які абядноўвае ўсіх. Для ўсіх народаў ёсць у ім месца. Кожны католік мае права захоўваць сваю нацыянальнасць, вызнаваць і практыкаваць сваю веру на сваёй роднай мове,” сказаў Юзаф Станеўскі ў сваёй першай гаміліі ў якасці Мітрапаліта Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.


Апостальскі нунцый у Беларусі Антэ Ёзіч прадстаўляе новага Мітрапаліта Мінска­Магілёўскай архідыяцэзіі Юзафа Станеўскага (catholic.by)

Урачыстая цэлебрацыя з нагоды яго кананічнага ўступлення на пасаду адбылася ў Мінску 23 кастрычніка: у катэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі. З урачыстасці вялася прамая трансляцыя на партале Сatholic.by.

Ад імя дзяржаўных уладаў з віншаваннем да новага арцыбіскупа звярнуўся Упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Аляксандр Румак. Ён адзначыў вялікую ролю Каталіцкага Касцёла ў беларускім грамадстве і выказаў спадзяванне на развіццё супрацоўніцтва Касцёла і дзяржавы ў такіх сферах, як ахова здароўя, адукацыя і сацыяльнае служэнне.

У нядзелю, на наступны дзень пасля цырымоніі афіцыйнага ўступлення на пасаду, арцыбіскуп Юзаф Станеўскі наведаў Нацыянальны санктуарый Маці Божай Будслаўскай, галоўнай Апякункі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. Іерарх назваў Будслаў “беларускім Бэтлеемам”. У дар ад будслаўскіх парафіянаў Юзаф Станеўскі атрымаў аформлены ў рамку кавалак аксаміту з рамы цудатворнай іконы.

Рыма-каталіцкі касцёл на Беларусі складаецца з чатырох аўтаномных дыяцэзій, якія дзеляцца на парафіі: стала заснаваныя супольнасці вернікаў. На 1 студзеня 2021 года ў ім налічвалася 499 рэлігійных суполак, і гэта другая па колькасці вернікаў канфесія (пасля праваслаўнай) у нашай краіне.

Ганна Лагун

СВЕЖЫ НУМАР

Загаловак у газеце: ЮЗАФ СТАНЕЎСКІ: “ДЛЯ ЎСІХ НАРОДАЎ ЁСЦЬ МЕСЦА Ў КАСЦЁЛЕ”

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.