Вы тут

Ватыкан дапаможа палепшыць адносіны Беларусі і заходніх краін


Апостальскі нунцый у Беларусі (пасол Ватыкана) архібіскуп Клаўдыа Гуджэроці пабываў на аўдыенцыі ў Папы Рымскага Францыска, паведамілі БЕЛТА ў Рымска-каталіцкай царкве (РКЦ) у Беларусі.

У прыватнасці, у час сустрэчы пантыфік, як адначаюць у РКЦ, паказаў глыбокія і актуальныя веды адносна рэлігійнай, палітычнай, культурнай і сацыяльнай сітуацыі ў Беларусі

. Акрамя таго, Папа Рымскі выказаў вялікую сімпатыю да краіны і "надзею на тое, што з дапамогай Святога Прастола адносіны краіны з Захадам будуць паляпшацца праз павагу, дыялог і ўзаемаразуменне".

Папа таксама адзначыў, што вельмі рады выказаць сваю салідарнасць з Беларуссю праз жэст асаблівай увагі — накіравання ў краіну кардынала Жана-Луі Тарана ў якасці надзвычайнага пасланніка на ўрачыстасці ў Будславе. "Пантыфік паабяцаў, што будзе маліцца аб паспяховым выкананні місіі кардынала. Яго Святасць перадаў сваё благаславенне католікам Беларусі, якіх ён ведае як адданых, верных і поўных энтузіязму дзяцей Каталіцкага касцёла пасля вялікіх выпрабаванняў мінулага. Папа папрасіў таксама перадаць прывітанне ўсім беларусам, а асабліва братам з Праваслаўнай царквы", — адзначылі ў РКЦ.

Акрамя таго, на аўдыенцыі прысутнічаў дзяржсакратар Ватыкана кардынал Тарчызіа Бертонэ, які нагадаў аб сваім візіце ўБеларусь у нядаўнім мінулым і пацвердзіў лінію Святога Прастола, якая была прадэманстрвана ў час той паездкі.

У Ватыкане архібіскуп Клаўдыа Гуджэроці сустрэўся і з кардыналам Таранам, з якім абмеркаваў дэталі візуту ў Беларусь.

Загаловак у газеце: Папа Рымскі спадзяецца на паляпшэнне адносін Беларусі і заходніх краін з дапамогай Ватыкана

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».