Вы тут

Сляды вечнасці, крокі сучаснасці...


Брэсцкі раённы краязнаўчы альманах «Астрамечаўскі рукапіс» працягвае свой летапіс гісторыі Брэсцкага раёна, блізкіх ваколіц. Пабачыў свет трэці ў гэтым годзе ( а ўвогуле — 35-ы па ліку) выпуск выдання.


Альманах не мяняе сваіх традыцый. Па-ранейшаму расказвае пра сучаснасць у судакрананні з гісторыяй края. Сапраўдным героем нумара з’яўляецца Фёдар Аляксеевіч Мозаль. Пра яго — у раздзеле «Астрамечава і астрамечаўцы». Яшчэ ў 1984 годзе Фёдар Аляксеевіч быў прызначаны дырэктарам Астрамечаўскага дома культуры. Менавіта намаганнямі гэтай яркай і шматаблічнай асобы і створаны легендарны калектыў «Астрамечаўскія Лявоны». Зараз заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь Фёдар Мозаль жыве ў Брэсце. Працягвае займацца мастацкім кіраўніцтвам творчых калектываў, у тым ліку і створаным ім народным ансамблем музыкі і песні «Астрамечаўскія Лявоны». Падборку матэрыялаў пра таленавітага арганізатара культурна-асветніцкай працы на вёсцы завяршае публікацыя «Гімн Брэсцкага раёна». Словы напісаў Сяргей Любчук, а музыку — Фёдар Мозаль.

У раздзеле «Народныя святы і звычаі Берасцейшчыны» — чарговая публікацыя доктара філалагічных навук, кіраўніка лабараторыі «Фалькларыстыка і краязнаўства» Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. С. Пушкіна Іны Швед «Хто в жныво гуляе — той зымой голодае»: жніво на Берасцейшчыне«. Несумненна, з цікавасцю шмат хто адкрые для сябе і другі артыкул спадарыні Іны — «К осіне подойді, обнімі, пагаворі...»: асіна ў народных уяўленнях Берасцейшчыны«. «Як у полі асіна — так і сіраціна: яе вецер гне і мачаха б’е». Выснова даследчыцы: «... асіна (драўніна якой не гніе, а лісце трапечацца нават без ветру) асэнсоўваецца міфалагічным мысленнем неадназначна, яе сімволіка вагаецца ад негатыўнага полюса да пазітыўнага, з перавагай першага».

У выпуску — шмат матэрыялаў, якія носяць літаратурна-краязнаўчы характар, расказваюць пра пісьменнікаў рэгіёна альбо падаюць іх мастацкія творы. Змешчана і падрабязная справаздача «Міжнародны круглы стол прайшоў у абласной бібліятэцы імя Горкага» — у ёй размова ідзе пра падзею, якая аб’яднала пісьменнікаў Беларусі, Расіі, Узбекістана, Казахстана ў дыскусіях у фарматах офлайн і онлайн.

Раман СЭРВАЧ

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.