Вы тут

На выхадныя ўначы замаразкі, а ўдзень — да 19 цяпла


Такога няўдалага верасня мы, напэўна, не бачылі гадоў дзесяць. Ён з першых дзён пачаў прымушаць нас насіць цёплую вопратку. А потым, упершыню ў гэтым месяцы, у гарадах уключылі ацяпленне. Як вынік — верасень па тэмпературным рэжыме аказаўся на 1—2 градусы халаднейшы, чым звычайна. На большай частцы тэрыторыі Беларусі гэты месяц быў шчодры на дажджы, месцамі выпала каля дзвюх месячных нормаў ападкаў. У рэкардсменах Пухавіцкі раён. Тут, на метэастанцыі ў Мар'інай Горцы, выпала 159 мм дажджу, што адпавядае 335 % вераснёвай нормы ападкаў. Але на гэтым тыдні дажджы ў многіх рэгіёнах спыніліся. Вобласць павышанага атмасфернага ціску будзе і далей кіраваць надвор'ем на большай частцы тэрыторыі нашай краіны, паведамляюць спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


У выхадныя Беларусь застанецца пад уплывам заходняй перыферыі антыцыклону з цэнтрам над еўрапейскай тэрыторыяй Расіі. Чакаецца воблачна з праясненнямі. Пераважна без ападкаў. Уначы і раніцай месцамі прагназуецца туман. Вецер паўднёва-ўсходні ўмераны, удзень парывісты. У суботу тэмпература паветра ўначы складзе плюс 1—8 градусаў, месцамі па ўсходзе краіны замаразкі ад нуля да мінус 2 градусаў. Удзень будзе 10—16 цяпла.

Стане крыху цяплей 3 кастрычніка. У нядзелю наогул не будзе замаразкаў. У гэтыя суткі ўначы чакаецца плюс 2—8 градусаў. Удзень паветра прагрэецца да плюс 11—17 градусаў, па паўднёвым захадзе аж да 19 цяпла. Пагадзіцеся, вось гэта нармальнае восеньскае надвор'е, калі тэмпературны рэжым у асноўным адпавядае кліматычнай норме для першай дэкады кастрычніка.

Паводле папярэдніх прагнозаў айчынных сіноптыкаў, у пачатку наступнага тыдня сітуацыя ў атмасферы істотна не зменіцца. Па-ранейшаму на большай частцы тэрыторыі краіны галоўным фактарам застанецца вобласць павышанага атмасфернага ціску ад антыцыклону над еўрапейскай тэрыторыяй Расіі. Таму ў панядзелак будзе пераважна без ападкаў. Вецер паўднёва-ўсходні ўмераны. Уначы і раніцай месцамі чакаецца туман. Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 3—10 цяпла. Удзень будзе наогул шыкоўна — ад плюс 13 да плюс 19 градусаў.

Сяргей КУРКАЧ

Прэв’ю: pixabay.com

Загаловак у газеце: Першы месяц восені быў досыць халодны

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.