Вы тут

Ігар Бокій стаў чатырохразовым пераможцам Паралімпіяды ў Токіа


Плывец Ігар Бокій заваяваў чацвёртае золата Паралімпіяды ў Токіа, паведамляе БелТА.


Беларускі спартсмен перамог на дыстанцыі 50 м вольным стылем. Выніковы час бабруйчаніна — 23,21 сек. Таксама ў тройцы прызёраў завяршылі заплыў двое ўкраінцаў Ілля Яременко — 23,70 сек. і Максім Вяракса — 23,83 сек.

Раней на Паралімпіядзе ў сталіцы Японіі Ігар Бокій перамагаў, абнаўляючы сусветныя дасягненні на дыстанцыі 100 м батэрфляем і на аналагічнай дыстанцыі ў плаванні на спіне, а таксама на 400 м вольным стылем.

У мінулыя гады Ігар Бокій заваяваў 11 залатых медалёў на Паралімпіядах у Лондане-2012 (5) і Рыа-дэ-Жанейра-2016 (6).

У Токіа беларускія спартсмены выступаюць у пяці відах спорту.

На Паралімпіядзе ў Рыа беларусы заваявалі 10 узнагарод — 8 залатых і 2 бронзавыя, заняўшы 19-е месца ў агульнакамандным медальным заліку. Для беларускіх спартсменаў гэта сёмая летняя Паралімпіяда, усяго з часу Атланты-1996 прадстаўнікі Беларусі заваявалі 98 медалёў (36, 32, 30).

У спаборніцтвах у Токіа выступаюць каля 4 тыс. паралімпійцаў, якія прадстаўляюць больш за 160 краін свету. Яны разыграюць 539 камплектаў узнагарод у 22 відах спорту. Урачыстае закрыццё Гульняў адбудзецца 5 верасня.

Фота Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.