Вы тут

Людзі, якія не ведаюць абмежаванняў. Неверагодныя гісторыі параалімпійскіх чэмпіёнаў


У гэтыя дні ў Токіа пішацца новая спартыўная і чалавечая гісторыя. Параалімпійскія гульні, якія цяпер прымае японская сталіца, заўсёды квінтэнсэнцыя мужнасці, сілы духу і пастаянных перамог. Прапаноўваем крыху больш даведацца пра Гульні самых мужных і самых моцных духам людзей.


 

  • На сёння самы тытулаваны параалімпіец Беларусі Ігар Бокій мае 14 залатых медалёў галоўнага старту. Але Ігару ёсць куды імкнуцца. Амерыканка Трыша Зорн – рэкардсмен па колькасці залатых медалёў Параалімпійскіх гульняў. З 1980 па 2004 гады яна ўдзельнічала ў васьім Гульнях, падчас якіх заваявала 55 медалёў вышэйшай годнасці. У 2004 годзе на параалімпіядзе ў Афінах яна заваявала 55-е “золата” і скончыла спартыўную кар’еру.
  • Бразілія заўсёды была футбольнай краінай, параалімпійскі спорт ад гэтага статусу не адстае. Краіна дамініравала ў футболе 5 на 5 з тых пор, як упершыню была прадстаўлена ў параалімпійскай праграме ў Афінах у 2004 годзе. А на Гульнях у Рыа 2016 году яны паказалі, хто тут гаспадар. Тады параалімпійская зборная, дзякуючы галам сваіх ладіраў Рычардзіньо і Жэфінью, выйграла чэмпіёнскі тытул чацвёрты раз запар.

  • Венгерскі спартсмен Пал Секерш стаў першым і пакуль адзіным чалавекам у свеце, які выйграў Алімпійскія і Параалімпійскія гульні. У 1988 годзе ў Сеўле ён стаў алімпійскім чэмпіёнам у фехтаванні. У 1991 годзе трапіў у аўтамабільную аварыю. А ў 1992 годзе ў Барселоне стаў чэмпіёнам Параалімпіяды ў фехтаванні на інвалідных калясках.
  • Усе чатыры фінішоры ў фінале Параалімпійскіх гульняў 2016 году на дыстанцыі 1500 метраў у класе Т13 (спартсмены з парушэннямі зроку) паказалі лепшы вынік, чым чатыры фіналісты Алімпійскіх гульняў на гэтай дыстанцыі. Тады параалімпійскі чэмпіён Абдэллаціф Бака паказаў вынік у 3 хв. 48.29 секунд. А алімпійскі чэмпіён Мэцью Сэнтравіц прыбег да фінішу за 3 хв. 56,63 секунды.

  • Аўстралійскі стралок Ліббі Космала выступала на Параалімпійскіх гульнях у Рыа ва ўзросце 74 гадоў. Усяго яна ўдзельнічала ў 12 Гульнях у перыяд з 1972 па 2016 гады. На яе рахунку 12 паралімпійскіх медалёў – дзевяць залатых і тры сярэбраных у стральбе і адна бронзавая ў плаванні.  

Валерыя СЦЯЦКО

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.