Вы тут

Ваду ў Ляхавічах даюць па графіку


У гэтым раённым цэнтры Брэсцкай вобласці праблемы з забеспячэннем вадой гарадскіх жыхароў шматкватэрных дамоў пачаліся яшчэ ў панядзелак. Перыядычна знікала з кранаў спачатку халодная, а потым і гарачая вада.


У камунальнай службе горада паведамілі, што перабоі з вадой у горадзе звязаныя са спякотай. Папросту не хапае вады на водазаборы...

Як аказалася, з-за небывалай спякоты ў горадзе рэзка павялічылася спажыванне вады (перш за ўсё на паліў агародаў), і свідравіны проста не паспяваюць напаўняцца.

— Аб'ём вады, які людзі ўжываюць, перавышае той, які мы падымаем з артэзіянскіх свідравін, — растлумачылі ў службе, якая адказвае за пытанні водазабеспячэння і водаадвядзення ў горадзе. — Мы не паспяваем своечасова напоўніць чыстай вадой рэзервуар на станцыі абезжалезвання, у сувязі з гэтым усталявалі графік, па якім будзем уключаць ваду.

Па дадзеным графіку, які 24 чэрвеня апублікавалі на сайце Ляхавіцкага ЖКГ, ваду будуць уключаць тройчы ў дзень: з 6 да 8 раніцы, з 12 да 14 дня і ўвечары — з 17.30 да 23.00.

Таксама ўсе ахвотныя гараджане змогуць дадаткова пакінуць заяўку на падвоз вады. Папярэдне, ваду паводле графіку ў Ляхавічах будуць даваць да 27 чэрвеня. Як адзначаюць спецыялісты, адзіны спосаб не дапусціць падобныя перабоі з вадой у будучыні — павялічыць колькасць свідравін. Але гэта і доўга, і дорага. Таму пакуль гараджан просяць эканоміць ваду і, як мінімум, не паліваць агароды са шлангаў. А далей пойдуць дажджы, і праблема папросту вычарпаецца.

Сяргей КУРКАЧ

Загаловак у газеце: Абяцаюць, што часова...

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Летась зафіксавана зніжэнне колькасці выпадкаў гібелі на вытворчасці. 

Грамадства

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

З пачатку года атракцыёны праверылі 43 разы.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.