Вы тут

Міністр замежных спраў Уладзімір Макей наведаў з рабочым візітам Маскву


Там адбыліся перагаворы ў пашыраным складзе з міністрам замежных спраў Расійскай Федэрацыі Сяргеем Лаўровым. Разгледжаны шырокі спектр актуальных пытанняў двухбаковага парадку дня. Асаблівая ўвага ўдзелена каардынацыі дзеянняў на міжнародных пляцоўках. Пра гэта паведамляе прэс-служба беларускага МЗС.


Міністры пацвердзілі зацікаўленасць у развіцці інтэграцыйных працэсаў у Саюзнай дзяржаве, ЕАЭС, СНД, АДКБ. Абмеркавалі супрацоўніцтва ў ААН, АБСЕ, іншых міжнародных арганізацыях, выказалі намер і далей сумесна прасоўваць нацыянальныя інтарэсы Беларусі і Расіі.

«З улікам арганізаванай звонку агрэсіўнай інфармацыйнай кампаніі супраць дзвюх краін узгоднены падыходы да далейшай сумеснай работы ў інфармацыйнай прасторы ў нацыянальных інтарэсах Беларусі і Расіі», — перадае прэс-служба МЗС.

Міністры пацвердзілі намер працягнуць дзейнасць па паэтапным зняцці абмежаванняў на перамяшчэнне грамадзян праз беларуска-расійскую граніцу і да аднаўлення транспартных стасункаў з улікам эпідэміялагічнага становішча.

«Абмеркавалі надзённае пытанне бесперашкоднага ўзаемнага перамяшчэння грамадзян нашых краін, для вырашэння якога ўжо шмат зроблена, — перадае словы Уладзіміра Макея БелТА. — Але неабходна рухацца далей, нарошчваючы інтэнсіўнасць авія- і чыгуначных стасункаў да аб'ёмаў, якія былі да пандэміі».

Узгоднены графік найбліжэйшых кантактаў і мерапрыемстваў знешнепалітычных ведамстваў на розных узроўнях, уключаючы сумеснае пасяджэнне калегій двух міністэрстваў восенню гэтага года.

Сяргей Лаўроў расказаў, ці закраналася сітуацыя ў нашай краіне на сустрэчы прэзідэнтаў Расіі і ЗША. «Так, на перагаворах закраналася беларуская тэматыка, але не як індывідуальная тэма, а ў кантэксце канцэптуальных дыскусій, якія адбыліся паміж прэзідэнтамі, — паведаміў Сяргей Лаўроў. — Яны былі канцэптуальныя, але мелі вельмі канкрэтнае праламленне ў практычнай палітыцы. Маю на ўвазе наступнае: у кожнага народа, гэта прызнавалася, ёсць свая гісторыя, свая культура, свае традыцыі, свае каштоўнасці. І іх трэба, ну, калі не паважаць, то прымаць як данасць».

Прэв’ю: ТАСС

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.