Вы тут

Вецер з Балтыі: цёпла і дажджліва


Не вельмі ўтульнае гэта надвор'е, калі да нас ідзе няўстойлівая паветраная маса. А яно будзе такім і ў гэтыя выхадныя, паведамляюць спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


Уначы на суботу надвор'е вызначыць вобласць павышанага атмасфернага ціску, таму будзе пераважна без ападкаў, удзень пад уплывам няўстойлівай паветранай масы і атмасфернага фронту, які ссоўваецца з Балтыйскага мора, на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах прагрымяць навальніцы. Вецер уначы няўстойлівы слабы, удзень заходні, паўднёва-заходні ўмераны, пры навальніцах парывісты. Тэмпература паветра ўначы складзе 10—15 цяпла. Удзень сонца прыгрэе не на жарт: будзе ад плюс 22 градусаў да 28 цяпла.

А вось у нядзелю нас чакае невялікае пахаладанне. У гэты дзень захаваецца ўплыў атмасфернага фронту, услед за якім на тэрыторыю нашай краіны пачне паступаць халодная няўстойлівая паветраная маса са Скандынавіі. На большай частцы тэрыторыі чакаюцца кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы. Вецер заходняй чвэрці ўмераны, пры навальніцах парывісты. Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 9—15 градусаў. Удзень стане трошкі свяжэй: ад плюс 18 градусаў да 24 цяпла.

Паводле папярэдніх прагнозаў айчынных сіноптыкаў, у панядзелак надвор'е будуць вызначаць вобласць паніжанага атмасфернага ціску і няўстойлівая паветраная маса. Уначы месцамі, а ўдзень пераважна па паўднёва-ўсходняй палове краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, у дзённыя гадзіны ў асобных раёнах чакаюцца навальніцы. Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 7—14 градусаў. Удзень будзе 17—24 цяпла. Амаль марское надвор'е чакае нас і ў аўторак. Уначы 15 чэрвеня надвор'е ў асноўным будзе фарміраваць вобласць павышанага атмасфернага ціску, раніцай і ўдзень адаб'ецца ўплыў атмасфернага фронту, які ссоўваецца з боку Балтыйскага мора. Уначы па паўднёвым усходзе, раніцай і ўдзень месцамі па краіне пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах прагназуюцца навальніцы. Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 7—14 градусаў. Удзень будзе 18—25 цяпла.

Сяргей КУРКАЧ

Прэв’ю — pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.