Вы тут

Алег СЛІЖЭЎСКІ, міністр юстыцыі


Алег СЛІЖЭЎСКІ, міністр юстыцыі:


— Дзеянні латвійскіх уладаў выклікаюць толькі негатыўныя эмоцыі. Неабходна адзначыць, што сённяшнія дзяржаўныя сімвалы краіны былі прадметам абмеркавання на рэспубліканскім рэферэндуме 1995 года. І грамадзяне прагаласавалі і выбралі менавіта гэтыя сімвалы. Дзяржаўная сімволіка — гэта ў тым ліку і адлюстраванне дзяржсуверэнітэту. І тое, як некаторыя палітычныя дзеячы дазваляюць сабе абыходзіцца з дзяржаўнай сімволікай іншай дзяржавы, акрамя негатыўных эмоцый выклікаць нічога не можа. Гэта гаворыць аб пэўнай палітычнай няспеласці падобных палітыкаў. На маю думку, у падобных дзеячаў проста няма іншых нагодаў, каб заявіць пра сябе перад сваімі патэнцыйнымі выбаршчыкамі. На такіх дзеяннях яны стараюцца злавіць нездаровы «хайп». Я катэгарычна асуджаю такія дзеянні, яны непрымальныя ў міжнародных адносінах.

 

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.