Вы тут

Кацярына Семянчук не забываецца на сваю радзіму


У Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатры оперы і балета адбылася прэс-канферэнцыя Кацярыны Семянчук, опернай спявачкі, чыё імя вядома ва ўсім свеце. Як працуецца на Беларусі?


Кацярына Семянчук не забываецца на сваю радзіму.

— Калі б не было мары выступаць у Вялікім тэатры Беларусі — я тут бы цяпер не сядзела. Я другі раз выступаю на сцэне гэтага тэатра і адчуваю неверагоднае захапленне і натхненне. З ранняга дзяцінства наведвала тут усе спектаклі і ведала ўвесь рэпертуар. Я ніколі не губляла сувязі з маім горадам, краінай, з тымі, з кім вырасла. Хоць у мяне інтэрнацыянальная сям'я, але, калі атрымлівала пашпарт, у ім было напісана «беларуска». Таму што я так сябе заўсёды адчувала. І, знаходзячыся ўдалечыні, я заўсёды магла адкрыць кнігу на беларускай мове, якую прывезла з Мінска. Я перапісвала вершы, думала па-беларуску.

Пра маладое пакаленне спевакоў

Прымадонна лічыць сябе прыналежнай да тых беларусаў, якія, хоць і не жывуць на радзіме, але працягваюць любіць і прапагандаваць беларускую культуру.

— Напрыклад, часта выконваю творы Дзмітрыя Смольскага, якога яшчэ памятаю жывым, здаровым, у выдатнай форме. Як ён па кансерваторыі хадзіў, вельмі сціплы... На тых, хто за нас старэйшы і больш вопытны, мы глядзелі як на жыхароў неба. Зараз, у век інтэрнэту, даючы майстар-класы, я сутыкаюся з татальнай даступнасцю. Няма ўжо такога, што, каб паслухаць спевака, трэба ісці ў тэатр. Бо трансляцыі запісваюць, выкладаюць. Кажаш студэнту — «Вось тут трэба так зрабіць — так будзе лепш», а ён адказвае: «А я сам ведаю!»

Калісьці я хадзіла, глядзела на знакамітых артыстаў, бачыла, як яны працуюць. Яны цалкам аддавалі сябе. Гэта выклікала захапленне. І хацелася быць такой жа, як яны. А цяпер бачу дваццаціпяцігадовых, якія ўжо даюць майстар-класы і кажуць пра сябе: «Я зорка, чаму не?» Не шануецца нешта больш глыбокае, чым проста вывучаныя ноты. І наша задача, артыстаў, спевакоў, музыкаў, — працягваць асветніцкую дзейнасць.

Пра выдаткі і здабыткі прафесіі

Спявачка, няглядзячы на сусветную вядомасць, застаецца чалавекам з вялікім сэрцам.

— Калі я выходжу на сцэну, чым больш аддаю — тым больш у мяне з'яўляецца сіл. Але толькі тады, калі робіш усё бескарысліва. Я чула ад педагогаў старэйшага пакалення: «Трэба берагчы сябе — не атрымліваецца. Можа, таму мы ніколі не бываем здаровыя на сто працэнтаў. Спявак — гэта такі інструмент, які заўсёды настроены, заўсёды адкрыты. Нават наша слізістая заўсёды разагрэта, нас лёгка застудзіць, таму што мы заўсёды гатовыя да спеваў. І гэта, вядома, робіць нас вельмі адчувальнымі і далікатнымі.

Ангеліна ВАРАТЫНСКАЯ

Загаловак у газеце: Спявак — не проста інструмент

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Летась зафіксавана зніжэнне колькасці выпадкаў гібелі на вытворчасці. 

Грамадства

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

З пачатку года атракцыёны праверылі 43 разы.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.