Вы тут

Кулуары Нацыянальнага мастацкага музея паказалі ўдзельнікам прэс-канферэнцыі, прысвечанай Канцэпцыі развіцця нацыянальнай культурнай прасторы


Нацыянальны мастацкі музей гасцінна расчыніў свае дзверы 16 студзеня перад удзельнікамі прэс-канферэнцыі, прысвечанай Канцэпцыі развіцця нацыянальнай культурнай прасторы ва ўсіх сферах жыцця грамадства ў 2024-2026 гадах.


Пачалося мерапрыемства з наведвання фондасховішча. У гэтай закрытай ад шырокай грамадскасці частцы музея можна было на свае вочы ўбачыць, у якіх умовах захоўваюцца карціны. А яшчэ журналістам далі ўнікальную магчымасць паўдзельнічаць у стварэнні новай выставы Прадстаўнікі кожнага СМІ выбралі ўпадабаную карціну. Так атрымалася часовая экспазіцыя «Беларускае мастацтва вачыма журналістаў». Яе могуць убачыць усе наведвальнікі музея на працягу двух тыдняў.

Акрамя таго, удзельнікам мерапрыемства паказалі самае сэрца музея, месца, дзе экспанаты знаходзяць другое жыццё — рэстаўрацыйныя майстэрні.

Завяршальным акордам стала правядзенне дыскусіі, на якой было ўзнята мноства актуальных тэм: ад развіцця маральных арыенціраў да фармавання нацыянальнай ідэнтычнасці.

Лізавета ГОЛАД

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Летась зафіксавана зніжэнне колькасці выпадкаў гібелі на вытворчасці. 

Грамадства

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

З пачатку года атракцыёны праверылі 43 разы.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.