Вы тут

Абласны фестываль-свята побытавых танцаў «Танцуем па-даўнейшаму» пройдзе 22 мая


Абласны фестываль-свята побытавых танцаў «Танцуем па-даўнейшаму» пройдзе 22 мая ў аграгарадку Дзітва Лідскага раёна. Аматары беларускага традыцыйнага харэаграфічнага мастацтва з усёй Гродзенскай вобласці з'едуцца ў філіял «Дзітвянскі Дом культуры» Лідскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці, каб прадэманстраваць найлепшыя ўзоры беларускіх народных парных танцаў у чатырох узроставых катэгорыях ад 7 да 50 і больш гадоў з захаваннем адметнага мясцовага выканальніцкага стылю.


gromc.by

Фестываль «Танцуем па-даўнейшаму» — унікальны творчы праект, накіраваны на адраджэнне і захаванне мясцовых традыцый танцавальнай культуры, далучэнне дзяцей і моладзі да аўтэнтычнага фальклору.

Падчас свята сваім майстэрствам падзеляцца выканаўцы традыцыйных кадрыляў Гродзеншчыны, уключаных у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Беларусі.

На каларытным танцавальным мерапрыемстве выступяць найлепшыя фальклорныя калектывы Гродзеншчыны. А кожны жадаючы зможа праверыць свае здольнасці на майстар-класе па побытавых танцах, а таксама адчуць моц яднання падчас флэшмобу «Танцуем разам».

Дэфіле ў народных строях «Мода з куфра» пакажа, як апраналіся нашы продкі ў рэгіёнах Гродзенскай вобласці, і раскажа пра глыбінныя сэнсы, якія нясе ў сабе кожны з элементаў убору.

Акрамя танцаў і добрага настрою, госці змогуць набыць на памяць падарункі і сувеніры на шыкоўнай выстаўцы вырабаў майстроў народнай творчасці. Пачатак а 13-й гадзіне.

Ірына СІДАРОК

Загаловак у газеце: Кадрыля і дэфіле ў народных строях

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.