Вы тут

«Зялёны» прыклад заразлівы


Развіццё экалагічнага аграбізнесу фермерскімі і ўласнымі дапаможнымі гаспадаркамі дапамагае жыхарам Брагіншчыны актыўна заяўляць аб сабе на рынку гародніннай прадукцыі з прыстаўкай -эка.


У Брагінскім раёне займацца арганічным земляробствам матываваў прыклад стварэння з нуля фермерскага аграбізнесу сямейства Малочкаў. На іх доследных участках — яблыневы сад, парэчкавая плантацыя, участкі пад усе віды капусты, разнастайную зеляніну, кукурузу, цяплічныя агуркі і памідоры. Для вырошчвання чыстай прадукцыі на «складанай» брагінскай зямлі фермеры спецыяльна вывучалі, як правільна паліваць расліны, як працаваць з календаром пасеву, як пазбегнуць назапашвання шкодных рэчываў у культурах. Цяпер выкарыстоўваюць толькі найноўшыя метады агратэхнікі. Так, з дапамогай прымянення асаблівага паліву (кропельнага арашэння, капежнай стужкі) на выхадзе ўдаецца атрымліваць абсалютна якасную, канкурэнтаздольную прадукцыю. Прынамсі, для паліву культур выкарыстоўваецца вада з 10-метровай свідравіны, на глыбіні зніжаюцца ўсе «шкодныя» паказчыкі. Гэтая вада моцна ўплывае на якасць гародніны, якая, вядома, да 90 % складаецца з яе ж. Усю работу на ўчастках брагінскія фермеры будуюць на прынцыпах арганічнага земляробства: не выкарыстоўваюць ні кроплі хіміі на працягу ўсяго працэсу, прадукцыя праходзіць жорсткі кантроль. Па такой жа мадэлі на Брагіншчыне цяпер працуе шмат гаспадароў падсобных гаспадарак. Вырошчваюць тут звыш трыццаці відаў розных гародніны і зеляніны: перцы, таматы, баклажаны, рукалу, шпінат, брокалі, цвятную і пекінскую капусту. Здаюць прадукцыю на рынкі і ў крамы Гомельскай вобласці.

Наталля КАПРЫЛЕНКА

Прэв’ю: pixabay.com

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.