Вы тут

Шпакоўскі: Дзяржава павінна абараняць сваю інфармацыйную прастору


Дзяржава павінна абараняць сваю інфармацыйную прастору. Аб гэтым палітычны аналітык Аляксандр Шпакоўскі заявіў у эфіры тэлеканала СТБ, паведамляе БЕЛТА.


На падставе паведамлення Генеральнай пракуратуры Міністэрства інфармацыі прыняло рашэнне аб абмежаванні доступу да інтэрнэт-рэсурсу tut.by і яго копій. «Я як палітычны эксперт, член праўлення Беларускага саюза журналістаў не раз гаварыў, што гэты рэсурс ангажыраваны, неаб’ектыўны. Часта там не проста публікуюцца некарэктна інтэрпрэтаваныя навіны, але інфармацыя падаецца лжыва. Гэта значыць публікуецца тое, што можна назваць свядомай дэзынфармацыяй, накіраванай на змяненне свядомасці беларускага грамадства, фарміраванне пачуцця трывожнасці, пабуджэнне да пратэсных дзеянняў, фарміраванне разрыву і варожасці паміж людзьмі, паміж грамадзянамі і органамі дзяржаўнай улады і кіравання, — заявіў Аляксандр Шпакоўскі. — У сувязі з гэтым мне ўяўляецца, што дзейнасць такога рэсурсу рана ці позна павінна была быць скарэкціравана ўпаўнаважанымі органамі. І нездарма tut.by быў пазбаўлены статусу СМІ, нездарма Міністэрства інфармацыі не раз выносіла папярэджанні гэтаму сайту».

Дэпартаментам фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю 18 мая ў адносінах да службовых асоб ТАА «ТУТ БАЙ МЕДЫЯ» ўзбуджана крымінальная справа па прыкметах складу злачынства, прадугледжанага ч.2 арт.243 КК (ухіленне ад выплаты сум падаткаў, збораў у асабліва буйным памеры). «У краінах заходняй дэмакратыі гэта вельмі сур’ёзнае злачынства і санкцыі за яго больш строгія, чым у беларускім заканадаўстве. У нас жа па нейкай прычыне суб’екты гаспадарання лічаць магчымым ухіляцца ад выплаты падаткаў, пры гэтым усе яны маюць прэтэнзіі сацыяльнага характару да дзяржавы. Гэта значыць, як я кажу, плацяць зарплаты ў канвертах, але перажываюць за лёс бабулі, якая атрымлівае маленькую пенсію», — адзначыў аналітык.

Як дадалі ў эфіры, з 2019 года ТАА «ТУТ БАЙ МЕДЫЯ» лічыцца ў якасці рэзідэнта Парка высокіх тэхналогій. Членства ў ПВТ прадугледжвае асаблівы рэжым ільгот, які ўстанаўліваецца адпаведнымі нарматыўнымі прававымі актамі. «На мой погляд, гэта апафеоз двайных стандартаў, нахабнасці і амаральнасці: з аднаго боку, выступаць флагманам інфармацыйнай вайны супраць дзяржавы і асабіста супраць Прэзідэнта, але пры гэтым не саромецца карыстацца льготамі, прадастаўленымі беларускай дзяржавай. Калі вы займаеце антыдзяржаўную пазіцыю, навошта ж просіце ў дзяржавы льгот, у тым ліку падатковага характару, акрамя таго, яшчэ і выкарыстоўваеце свой асаблівы прававы статус, каб не заплаціць тое, што належыць?» — задаў пытанне Аляксандр Шпакоўскі.

«Дзяржава абавязана абараняць сваю інфармацыйную прастору і прымушаць суб’екты гаспадарання да вядзення эканамічна празрыстай дзейнасці», — рэзюмаваў эксперт.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.