Вы тут

Міжнародная абстаноўка не дазваляе заставацца нейтральнымі


Дырэктар інфармацыйна-асветніцкай установы «Актуальная канцэпцыя», сябра Канстытуцыйнай камісіі Аляксандр Шпакоўскі засяродзіў увагу на знешняй палітыцы Рэспублікі Беларусь і падкрэсліў, што мы будзем захоўваць міралюбівы накірунак:


Фота: sb.by

— Усе 83 папраўкі і 11 новых артыкулаў — гэта глыбокая і вельмі прапрацаваная заканадаўчая ініцыятыва. Адзначу, што размова ідзе не толькі аб рабоце канстытуцыйнай камісіі, але і аб шматлікіх зваротах грамадзян, як на этапе падрыхтоўкі новай рэдакцыі Канстытуцыі, так і пасля завяршэння работы. Я нагадаю, што мы атрымалі каля 8 тысяч прапаноў з ініцыятывамі канстытуцыйных пераўтварэнняў. Менавіта пасля ацэнкі гэтых прапаноў мы падвергнулі змене яшчэ 6 артыкулаў.

Вядома, важныя і каштоўнасныя папраўкі. Гэта і замацаванне дзяржаўнай павагі да подзвігу беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны, і захаванне сацыяльных гарантый дзяржавы, і наша традыцыйнае разуменне шлюбна-сямейных зносін, якое знайшло адлюстраванне ў канстытуцыйнай норме аб тым, што шлюб — гэта саюз жанчыны і мужчыны.

У дадзеным кантэксце, пры захаванні мірнай палітыкі, неабходна, на жаль, адмовіцца ад нейтралітэту. Прыйшлося прыбраць гэтую норму з Канстытуцыі, таму што міжнародная абстаноўка не дазваляе нам заставацца нейтральнымі — зараз адчуваецца неабходнасць у саюзнасці. Але, паўтаруся, знешняя палітыка Беларусі захоўвае сваю міралюбівасць. 

Арына КАРПОВІЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?