Вы тут

Як правялі Радаўніцу землякі Народнага паэта Аркадзя Куляшова


Негледзячы на тое што частка вёсак Касцюковіцкага раёна ў выніку аварыі на Чарнобыльскай атамнай станцыі была выселены, былыя жыхары вяртаюцца на радзіму. Але толькі на Радаўніцу. Вось і самая вялікая вёска Саматэвічы — радзіма Народнага паэта Беларусі Аркадзя Куляшова —  таксама апынулася ў зоне рызыкі і перастала існаваць. У 1989-1991 гадах жыхары гэтага населенага пункта пераехалі ў новую вёску Новыя Саматэвічы. І мне ўдалося пабыць у двух Саматэвічах.


Спатачку ў... выселеных, у якіх засталася толькі паўразбураная царква і могілкі, на якіх ужо не хаваюць. Але былыя вяскоўцы і іхнія нашчадкі прыяджаюць і прыбіраюць могілкі, а потым засцілаюць абрусы. Гэта нязменная памінальная традыцыя гэтага рэгіёна.

У Саматэвічах ганарацца сваім вядомым земляком і любяць старажытную традыцыю.

У гэты дзень, як сонца ўзыйдзе, жанчыны прыходзяць на клады і кожную магілу заслілаюць. І сыходзяць. Могілкі скрозь свецяцца белымі палотнамі. А па полудню зноў ідуць — з раднёю, сваякамі, суседзямі, каб сустракацца з землякамі, весці гаворкі і, вядома, памянуць нябожчыкаў. У Новых Саматэвічах сёння было шматлюдна, быццам бы сапраўднае свята. І ў той жа час — ціха, урачыста. Пабыўшы на радзіме, людзі вярнуліся на прыбраныя і засцеленыя ручнікамі і абрусамі могілкі.

Праязжаючы па вёсках, спыняўся ў Белай Дуброве і Студзянец — там таксама шануюць традыцыю. Нават на могілках неіснуючых вёсак Мамонаўка і Зелянкі я сустракаў былых жыхароў, якія таксама расцілалі белыя абрусы.

Анатоль КЛЯШЧУК

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.