Вы тут

У полі зроку. Навіны рэгіёнаў


Звароты грамадзян — заўсёды на кантролі

Старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні Міхаіл РУСЫ па даручэнні старшыні Савета Рэспублікі Наталлі Качанавай разгледзеў з выездам на месца зварот мінчанкі, які датычыўся аднаўлення жылога дома пасля пажару.

У разглядзе зварота таксама былі задзейнічаны кіраўніцтва Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў, прадстаўнікі адміністрацыі Заводскага раёна Мінска і іншыя зацікаўленыя.

Адпаведным службам дадзены даручэнні аператыўна прапрацаваць пытанні аднаўлення жылля ў адпаведнасці з патрабаваннямі і абмежаваннямі, прадугледжанымі дзеючым заканадаўствам.

— Праблемы, адзначаныя ў звароце, да ўрэгулявання мясцовымі органамі ўлады застаюцца на кантролі Пастаяннай камісіі па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні, — падкрэсліў сенатар.

***

Днём раней Міхаіл РУСЫ наведаў Пухавіцкі раён Міншчыны, дзе таксама разгледзеў зварот шматдзетнай сям'і непасрэдна на месцы. Гаворка ў лісце датычылася нездавальняючага стану пад'язных шляхоў да іх жылога дома ў вёсцы Матарова.

Да разгляду звароту таксама было прыцягнута кіраўніцтва Пухавіцкага раённага выканаўчага камітэта і раённага Савета дэпутатаў.

Як паведамілі ў профільнай камісіі, праблемы, адзначаныя ў звароце, у хуткім часе будуць урэгуляваныя мясцовымі органамі ўлады.


Як будуецца кальцавая дарога вакол Гродна?

Старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці Віктар ЛІСКОВІЧ наведаў аб'екты будаўніцтва кальцавой дарогі вакол абласнога цэнтра.

Парламентарый азнаёміўся з работамі па рэканструкцыі чыгуначнага моста пад аўтамабільны, а таксама ўзвядзенні кальцавой развязкі з пуцеправодам на левым беразе Нёмана.

Вялікае абходнае транспартнае кола — гэта ўнікальны праект, у склад якога ўключаны чыгуначны мост праз Нёман у раёне вёскі Кашэўнікі і падыходы да яго з абодвух бакоў ракі, а таксама выхад на вуліцу Карскага, у мікрараён жылой забудовы Грандзічы.

— У Гродне, дзе працягваецца будаўніцтва другой кальцавой развязкі абходнага кола вакол горада, работа над збудаваннем вялікага 36-кіламетровага кола не спыняецца нават у святочныя дні, — адзначыў сенатар.

Чакаецца, што першая чарга аб'екта будзе здадзена сёлета да 3 ліпеня — Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.


Напрасткі — хутчэй!

Днямі член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні, генеральны дырэктар КУП «Віцебскаблдарбуд» Уладзімір МАЦВЕЕЎ узяў удзел ва ўрачыстым адкрыцці наплаўнога моста праз раку Заходняя Дзвіна ў гарпасёлку Бешанковічы.

— Новы мост скароціць аб'язныя шляхі для сельгастэхнікі і аўтамабіляў. Гэта не толькі дазволіць істотна сэканоміць паліва, але і, самае галоўнае, — аператыўна вырашаць пытанні жыццезабеспячэння насельніцтва, — падкрэсліў парламентарый.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.