Вы тут

Дзёрзкасць або жаноцкасць? ТОП-8 трэндаў жаночых прычосак і аксэсуараў сезона «вясна-лета 2021»


Сучаснае дынамічнае жыццё дыктуе жанчынам свае правілы пры выбары прычосак. Час складаных укладак прайшоў. У трэндзе — мінімальныя намаганні і максімальны вынік. Модная прычоска павінна быць простай, стыльнай і не патрабаваць шмат часу на стварэнне. Да таго ж, сезон 2021 прапануе вялікую колькасць аксэсуараў для валасоў, якія дапамогуць вам і час зэканоміць, і знайсці свой непаўторны стыль.


pixabay.com

1. ЗАВІТКІ. Аб’ёмныя і пругкія локаны — гэта ўчарашні дзень. На змену ім прыйшлі лёгкія і крыху нядбайныя. Асабліва папулярная зараз галівудская хваля.

2. ПРАМЫ ЗРЭЗ ВАЛАСОЎ. Безумоўна, сярод трэндаў 2021 года. Ідэальны варыянт для ўладальніц доўгіх прамых валасоў. Прамы зрэз надасць вобразу дзёрзкасць і ў той жа час лаканічнасць. Да таго ж, такая прычоска патрабуе мінімум клопатаў. Валасы дастаткова правільна памыць і высушыць пры дапамозе брашынгу.

3. ПУЧОК. Сапраўдная палачка-выручалачка для жанчын. Будзе дарэчы і ў офісе, і на важнай нарадзе, і на рамантычным спатканні, і падчас адпачынку. Зараз актуальныя як гладкія, так і нядбайныя пучкі.

4. КОСЫ. Класіка, якая ніколі не выйдзе з моды. Варыянтаў заплесці косы шмат. Перавагу ў гэтым сезоне аддаем класічнаму пляценню. Асабліва модныя косы, якія можна заплесці з хваста. Галоўнае, каб проста і хутка.

5. ХВОСТ. Адна з самых любімых прычосак уладальніц доўгіх валасоў. І калі раней жанчына павінна была пільна сачыць за пасмамі вакол твару ці зачэсваць хвост «валасок да валаска», то ў гэтым сезоне невялікая нядбайнасць — гэта трэнд.

6. ЗАКОЛКІ. У модзе мінімалістычныя варыянты. Напрыклад, звычайныя «невідзімкі». Стылісты прапануюць насіць іх адразу па некалькі штук, каб стварыць большы эфект. Ну, а калі ў вас ёсць жаданне ззяць, то звярніце ўвагу на заколкі з пазалотай. Простыя і лаканічныя па форме і дызайне зараз вельмі актуальныя.

7. АБ’ЁМНЫЯ ГУМКІ З ШОЎКУ. Аксэсуары з шоўку ў гэтым сезоне — бясспрэчны лідар. Пры іх выбары маем на ўвазе: памер мае важнае значэнне. Дыктаваць моду працягваюць аб’ёмныя вырабы. Яны павінны быць мяккімі, каб дапамагчы захаваць прыгажосць і здароўе вашых валасоў.

8. ШАЎКОВЫЯ ХУСТКІ. Хусткі зноў вярнуліся ў моду. Каралева Лізавета ІІ, Жаклін Кенэдзі, Одры Хэпберн… Многія вядомыя жанчыны выкарыстоўвалі і выкарыстоўваюць хустку ў сваіх непаўторных вобразах. Сапраўды, хустка — адзін з самых стыльных і многафункцыянальных аксэсуараў. Просты і ў той жа час элегантны спосаб упрыгожыць валасы: ідэальна як для высокага, так і нізкага хваста, пучка ці распушчаных валасоў. Аднатонныя варыянты ці з прынтамі? Усё залежыць ад вашага стылю і густу.

Кацярына ТУМАС-ЦІШКЕВІЧ

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.