Вы тут

Sex-балясы. Не так зірнулі


Нядаўна абаронцы прыроды раскрытыкавалі вядомую расійскую «інстаграм»-мадэль і інфлюэнсера Алесю Кафельнікаву, дачку вядомага тэнісіста Яўгена Кафельнікава, за яе фатаграфію ў голым выглядзе на спіне слана, якую яна зрабіла на Балі. («Вясна. У лес хочацца. Знайсці бярлогу і разбудзіць мядзведзя. А потым бегчы, бегчы ад яго, задыхаючыся ад захаплення».) Нягледзячы на тое, што многія з тых, хто падпісаны на яе ў «Інстаграме», напісалі нешта накшталт «У першы раз мне захацелася пабыць сланом», іншыя абурыліся выкарыстаннем жывёлы для стварэння фатаграфій, якія абуджаюць жывёльныя інстынкты. («— Сямён Маркавіч, вы зусім пра мяне не думаеце! — Ды што вы, Роза Львоўна! Вы ў мяне з галавы нават пакурыць не выходзіце!») Пасля крытыкі Алеся папрасіла прабачэння за такое выкарыстанне слана і паведаміла, што яна зрабіла ахвяраванне для таго, каб палепшыць яго жыццё. Хто там хацеў пабыць сланом? («Не прымайце на свой рахунак нічога, апроч грошай».)


Жыхары-мужчыны астравоў Балі ўвогуле любяць расійскіх турыстак, бо «зоркі» ходзяць тут практычна як маці нарадзіла. («— Што агульнага паміж балерынай і ваўком? — Іх ногі кормяць».) Нядаўна выключэннем не стала і спявачка Глюкоза, якая вылажыла ў «Інстаграме» здымак у вельмі адкрытым купальніку. («Насуперак законам аэрадынамікі, менавіта жанчыны з абцякальнымі формамі аказваюць найбольшае супраціўленне».) Настолькі адкрытым, што яго не адразу і заўважыш. («Мужчына ў аўтобусе вельмі ўважліва разглядае брошку ў выглядзе коніка на шыкоўным бюсце жанчыны. Яна не вытрымлівае: — Што, конік спадабаўся? — Не, іпадром».) Балі — адзінае месца ў краіне, дзе яшчэ захаваўся індуізм. Дзякуючы гэтай рэлігіі тут і існуе своеасаблівая свабода цела. Праўда, у адрозненне ад мужчын, мясцовыя жыхаркі не ў захапленні ад такіх паводзін турыстак. Кажуць, што да апошніх яны крыху раўнуюць, бо самі жывуць зусім па іншых законах. («Тата мыў посуд і яго засмактала ў зліўную адтуліну, ён усплыў у суседкі ў ванне, калі яна мылася. Прынамсі, ён так расказаў маці».)

Італьянскую спартыўную журналістку Дзілету Леоту літаральна «заклявалі» феміністкі. Што стала нагодай? Раз'юшыла дзяўчына бодзіпазітыўных дам тым, што з выклікам апранаецца, бо ў яе выдатная фігура. А якая яна павінна быць у спартыўнай журналісткі? («Прамы эфір высвечвае пад вострым вуглом праблему тупых людзей».) А апаненткам, апроч таго самага бодзіпазітыву, і проціпаставіць няма чаго. («Здаровы спосаб жыцця — гэта павелічэнне працягласці жыцця за кошт змяншэння асалоды ад яго».) Кажуць, яшчэ крыху, і можа адрадзіцца старая еўрапейская традыцыя. («— Спаліць ведзьму, спаліць! — Вы што, не бачыце, якая гэта прыгожая жанчына? — Так... — Але потым усё роўна спаліць!»)

Бельгійскага журналіста і ранейшага прафесійнага велагоншчыка Свена Спаармейкерса таксама паспрабавалі абвінаваціць у фемінізме. Ён выклаў скрыншот у «Твітэры» з трансляцыі юнай аргенцінскай карэспандэнткі Белен дэ Мендзігурэн. («Я шчыры, але сарамлівы. Таму думаю людзям праўду ў твар».) Яна брала інтэрв'ю ў празрыстым топе, праз адзенне праступалі саскі. «У Аргенціне холадна?» — напісаў Свен. І панеслася... («Што павінен умець рабіць мужчына: 1. Не маўчаць, калі прыгатавана смачна. 2. Моўчкі жэрці, калі нясмачна...») Маўляў, чаго ты ўтаропіўся, яна ўсяго толькі надзела топ. Але мужчына здолеў адстаяць сваю пазіцыю. «Давайце не будзем прыплятаць фемінізм. Яна цудоўна ведала, што надзявае і навошта гэта робіць». Маўляў, думала, у вочы глядзець будуць?

Мадэль Кендал Джэнер знялася ў рэкламе брэнда бялізны Skіms і справакавала скандал у сеціве. Тым, што ў яе фігура проста шыкоўная, нікога не здзівіш. («Больш за ўсё ў ранішняй прабежцы мне падабаецца, што яе няма ў маім жыцці».) Але, як палічылі інтэрнэт-карыстальнікі, гэта ўжо занадта — ідэальныя фота ў бікіні! («— У жанчыне павінна быць загадка. — Ты хочаш сказаць, што ў мяне няма загадак? — Адна загадка, разумееш, а не зборнік задач!») Мадэль западозрылі ў фоташопе. «Фоташопіць здымкі павінна быць незаконна» («Трэнер сказаў, што спорт дадасць мне некалькі гадоў жыцця, і гэта праўда. Зрабіла дзесяць прысяданняў і, па адчуваннях, мне 85».) Сама ж мадэль у спрэчкі ўступаць не стала, даслала адказ толькі адной дзяўчыне, якая перажывала з нагоды сваіх формаў. Яна напісала, што ёй «проста неверагодна пашчасціла, але кожнае цела па-свойму цудоўнае». («Шампунь «для аслабленых і пашкоджаных» наношу на ўсю сябе».)

Пацверджаннем гэтаму, мабыць, могуць стаць новыя «гарачыя» фота ў сподняй бялізне 32-гадовай амерыканскай поп-выканальніцы і прадпрымальніцы Рыяны, якая вельмі ганарыцца сваімі акруглымі формамі. («— Хачу, каб мужчыны насілі мяне на руках! — Хочаш быць штангай?») Яна зноў прыцягнула ўвагу фанатаў. Прыхільнікі засыпалі «зорку» кампліментамі: «Усім хейтэрам назло! Так іх, прыгажуня», «Такое цела грэх хаваць пад адзеннем!» Рыяна прасоўвае бодзіпазітыўны рух, выпусціла калекцыю бялізны для жанчын з нестандартнай знешнасцю. («Розачка з ранку змерала аб'ём клубаў і зразумела, што плацдарм для прыгод такі зноў павялічыўся».)

Так што многае залежыць ад таго, як на пытанне зірнуць. («У песіміста баба напалову так сабе, а ў аптыміста напалову нішто сабе такая».)

Кастусь ХАЦЕЛАЎ-ЗМАГЕЛАЎ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.