Вы тут

«Рукі прэч ад Беларусі». Гродзенцы правялі пікеты каля дыпмісій Польшчы і Літвы


На вуліцы Будзённага, каля Генеральнага консульства Польшчы, гараджане актыўна выказвалі сваю пазіцыю і запрашалі да дыялогу прадстаўнікоў консульства. Многія трымалі ў руках дзяржаўныя сцягі, плакаты. Пенсіянер Уладзімір прыйшоў з плакатам «Не — польскаму рэваншызму». Ён расказаў, што яго бацька, франтавік, добра памятаў перыяд пад польскай уладай да 1939 года, і тое, як ішло апалячванне беларусаў. Калі хто моцна пратэставаў, тых адпраўлялі ў канцлагер. Таму Уладзімір супраць таго, каб тут панавалі экстрэмісцкія замежнікі, якія імкнуцца ўзяць рэванш за страту былой тэрыторыі.


Сваю пазіцыю выказаў старшыня Савета ветэранаў Ленінскага раёна Гродна Уладзімір Куўшынаў. Ён расказаў, што яго родны дзядзька загінуў падчас аперацыі «Баграціён» за тыдзень да вызвалення Беларусі. Доўгі час ён лічыўся зніклым без вестак, але ўдалося знайсці яго месца пахавання. У Гродне больш трыццаці такіх брацкіх магіл. У краіне гэтыя месцы ў добрым парадку, даглядаюцца. У той час прадстаўнікі суседняй дзяржавы выступаюць за тое, каб гэтыя ахвяры забыць, знішчаюць помнікі на сваёй тэрыторыі. А між тым, у Гродне знаходзяцца два польскія пахаванні — 20-х і 40-х гадоў мінулага стагоддзя. На іх таксама наводзіцца парадак. Уладзімір Куўшынаў зазначыў, што пікет арганізаваны саветам ветэранаў горада, а яго ўдзельнікі выступаюць супраць умяшання суседніх дзяржаў ва ўнутраныя справы Беларусі. Аб гэтым сведчаць і плакат «Рукі прэч ад Беларусі».

Людміла, маці дваіх дзяцей, прызналася, што яна актыўны ўдзельнік руху за незалежнасць Беларусі. Зараз знаходзіцца ў дэкрэтным адпачынку, і хвалюецца за будучыню сваіх дзяцей. Яе мара аб тым, каб яны жылі ў светлай і мірнай краіне. Людміла разам з сяброўкамі наведвае розныя акцыі, у тым ліку кожную нядзелю прыходзіць да будынку міліцыі, каб падтрымаць АМАП. У руках жанчына трымала дзяржаўны сцяг.

Пенсіянер МУС Станіслаў Малюк трымаў адразу два сцягі. Сваю пазіцыю выказаў лаканічна: маўляў, мы самі ведаем, як жыць, свой лёс будзем вырашаць без падказак. Таксама ён выступае супраць расколу грамадства, асабліва калі гэта адбываецца пад уздзеяннем знешніх сіл.

Адна з удзельніц мітынгу выступіла за тое, каб узмацніць кантроль за дзейнасцю польскіх цэнтраў. Жанчына паведаміла, што прыйшла ад імя сваёй сям’і, якая актыўна ўдзельнічае ў руху «За Беларусь».

Супраць пазіцый літоўскіх уладаў выступілі ўдзельнікі пікета, які прайшоў каля Генеральнага консульства Літвы ў Гродне. Яго ўдзельнікі таксама трымалі ў руках дзяржаўныя сцягі і плакаты.

Маргарыта УШКЕВІЧ, фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.