Вы тут

Краязнаўчы чэлендж, прысвечаны літаратарам-землякам, зладзілі ганцавіцкія бібліятэкары


Якую ж мэту мелі супрацоўнікі кніжніц, працуючы ў гэтым кірунку? Па-першае, далучэнне жыхароў Ганцаўшчыны да чытання. Па-другое, папулярызацыя творчасці літаратараў-землякоў праз сайт бібліятэкі і сацыяльныя сеткі.


Першыя крокі стварэння літаратурнага краязнаўчага чэленджу, безумоўна, — рэклама праекта. Была аформлена лістоўка з умовамі ўдзелу ў чытацкім марафоне-чэленджы. А ў раённай газеце «Савецкае Палессе» змешчаны артыкул «Кніжны чэлендж» з прапановай пазнаёміцца з творчасцю пісьменнікаў, якія з любоўю пісалі пра свой край, і паўдзельнічаць у праекце. На сайце бібліятэкі, у сацыяльных сетках далі абвестку аб умовах конкурсу: удзельнікі чэленджу даюць водгукі на кожную прачытаную кнігу. Было распрацавана пяць тэм, і для больш лёгкага пошуку літаратуры па кожнай змясцілі некалькі твораў. Пераможцамі сталі пяць удзельнікаў. Узнагароды — экскурсія ў раённым краязнаўчым музеі, музычнае шоу ў гарадскім Доме культуры, спектакль узорнага лялечнага тэатра «Усмешка», выстаўка вырабаў у раённым Доме рамёстваў, якія прапанавалі партнёры арганізатараў конкурсу. Паводле водгукаў у інтэрнэце, за час кніжнага марафону чытачы пазнаёміліся больш як з 30 кнігамі літаратараў Ганцаўшчыны. Магчыма, лічба нават большая. Надзея Матусевіч, адна з удзельніц праекта, зазначыла: «Было вельмі цікава пазнаёміцца з творамі землякоў і даказаць самой сабе, што здолею дайсці да фінішу». Літаратурны краязнаўчы чэлендж на гэтым не прыпыняецца. У жніўні будзе адзначацца 95-годдзе Васіля Праскурава, імя якога з гонарам носіць раённая бібліятэка. Наступны чэлендж рыхтуецца да юбілею творцы. Хацелася б, каб да новага праекта падключылася больш чытачоў. Васіль Праскураў амаль 20 гадоў узначальваў раённую газету «Савецкае Палессе», быў сапраўдным кіраўніком і журналістам. Павучыцца чалавечнасці можна ў Васіля Праскурава і сёння, гартаючы старонкі яго кніг.

Таццяна МАЛЯЎКА

Друкуецца ў «Літаратура і мастацтва».

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Летась зафіксавана зніжэнне колькасці выпадкаў гібелі на вытворчасці. 

Грамадства

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

З пачатку года атракцыёны праверылі 43 разы.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.