Вы тут

Медыяцыя да суда, падчас яго і замест


Летам 2020-га са змяненнямі ў заканадаўства аб медыяцыі былі пашыраны паўнамоцтвы бакоў па прымяненні працэдуры медыяцыі. Заключаць пагадненне канфліктуючыя бакі могуць як да суда, так і падчас знаходжання справы ў судовай інстанцыі. Сёлетнія ж новаўвядзенні дазволілі прымяняць медыяцыю падчас вырашэння міжнародных камерцыйных спрэчак, а студэнтам — вучыцца на медыятара (раней гэта маглі рабіць толькі людзі з вышэйшай адукацыяй).


У Беларусі працуюць 924 медыятары, кожнага з якіх можна знайсці ў Рэестры медыятараў на сайце Міністэрства юстыцыі. Тут жа можна даведацца, на вырашэнні якіх канфліктаў (сямейных, працоўных, камерцыйных) спецыялізуецца медыятар. Адметнасць работы медыятара ў тым, што ён не прапануе гатовых рашэнняў, а стварае атмасферу для размовы канфліктуючых, каб тыя самі маглі вынайсці рашэнне, якое задаволіць усіх.

Хоць медыяцыйнае пагадненне дасягаецца добраахвотна з удзелам абодвух варагуючых бакоў, выконваць яго ўмовы хтосьці з удзельнікаў канфлікту можа не захацець. У такім разе прыцягнуць адказніка да выканання пагаднення можна прымусова, звярнуўшыся ў суд па выдачу выканаўчага дакумента на падставе медыяцыйнага пагаднення.

Нават калі права ўжо разглядаецца ў судзе, спрачальнікі могуць заключыць дамову аб прымяненні медыяцыі. А ўжо пасля вырашаць: перапыніць вядзенне па справе альбо пакінуць заяву без разгляду. У апошнім выпадку ім поўнасцю вернуць кошт дзяржаўнай пошліны, выплачанай за падачу заявы пры звароце ў суд, пракаментавалі ў Міністэрстве юстыцыі.

Змяненні ў законы па пытаннях медыяцыі, якія запрацавалі ў Беларусі з 15 студзеня, дазволілі суб'ектам гаспадарання самім выбіраць сродак для ўрэгулявання спрэчак у міжнародных эканамічных адносінах. Цяпер у заканадаўстве аб медыяцыі вызначана, якое пагадненне з'яўляецца міжнародным медыяцыйным пагадненнем і якія ўмовы павінны быць вытрыманы падчас яго заключэння. Новаўвядзенне скіравана, у прыватнасці, на стварэнне прававога механізму прызнання і выканання на тэрыторыі краіны міжнародных медыяцыйных пагадненняў, якія дасягнуты ў выніку пазасудовай медыяцыі.

Каб стаць медыятарам, неабходна прайсці сур'ёзную падрыхтоўку, якая ўключае ў сябе шмат прававой і псіхалагічнай інфармацыі, і прэтэндаваць на такую вучобу маглі толькі асобы з вышэйшай адукацыяй. Пры гэтым, як паказвае практыка, нават пасля завяршэння навучання не ўсе адважваюцца трымаць экзамен на права атрымаць пасведчанне медыятара. З гэтага ж года вучыцца на медыятара дазволілі і студэнтам ВНУ. Аднак права на атрыманне пасведчання медыятара ў такіх навучэнцаў з'явіцца толькі пасля атрымання імі вышэйшай адукацыі.

Ірына СІДАРОК

Прэв’ю: mgppu.ru

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.