Вы тут

Консул з падарункамі


Да 25‑годдзя беларускай школкі “Вясёлкі”, што дзейнічае ў Даўгаўпілсе, яе вучні й педагогі атрымалі каштоўныя падарункі


Мікалай Раманкевіч з падарункамі для школы “Вясёлка”. Цэнтр беларускай культуры, г. Даўгаўпілс

Пра тое паведаміла, даслала здымак Жанна Раманоўская — кіраўніца Цэнтра беларускай культуры й суполкі “Уздым”. А пра свята школы мы пісалі, гл.: “Школцы-”Вясёлцы” цяпер 25!”

На дасланым здымку — консул Генеральнага консульства Беларусі ў Даўгаўпілсе Мікалай Уладзіміравіч Раманкевіч. “Беларускі консул прывёз падарункі школе: 15 імянных дзённікаў, насценную магнітную дошку ды яшчэ перасоўную магнітную дошку на калёсіках, — паведаміла спадарыня Жанна. — Мы за тое вельмі ўдзячныя!”. Неабходнае для школы начынне заказвалі ды рабілі ў адной з фірм Даўгаўпілса, і аплаціла гэты заказ Генконсульства. На падобную дапамогу суполкам дыяспары, нагадаем, сродкі выдзяляюцца ў адпаведнасці з Дзяржаўнай праграмай “Беларусы ў свеце”. Як удакладняе Жанна Раманоўская, Генконсульства штогод абавязкова робіць школе патрэбныя падарункі.

Варта звярнуць увагу, што школьныя заняткі праходзяць у Цэнтры беларускай культуры, і сёлета ў планах супрацоўнікаў БКЦ — аформіць асобнае памяшканне для дзяцей як навучальны клас. Дарэчы, у цэнтры ёсць і “артэфактная” старая дошка (збераглі!), з якой пачыналі вучыцца першыя вучні 25 гадоў таму. І праца настаўнікаў у школцы-“Вясёлцы” па-ранейшаму валанцёрская, без зарплатаў. Як піша Жанна Раманоўская, так было заўжды, усе гады.

Чарговы нумар газеты “Уздым”, што выдаецца беларусамі Даўгаўпілса, прысвечаны менавіта юбілею школы “Вясёлка”.

Рады за вас, шаноўныя беларусы Даўгаўпілса! І што дзеянне праграмы “Беларусы ў свеце” вы адчуваеце ў сваім рэальным жыцці ды жыцці вашых дзяцей, унукаў. Дарэчы, на ўсіх падораных консулам рэчах ёсць наклейка, што гэта — падарунак Рэспублікі Беларусь. І ад таго яны яшчэ больш дарагія.

Іван Ждановіч

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.