Вы тут

Глуская санаторная школа-інтэрнат атрымала тэлевізар і параканвектамат для кухні


Тэлевізар, параканвектамат для кухні, салодкія падарункі і двухметровую лясную прыгажуню атрымала ў рамках акцыі «Нашы дзеці» Глуская санаторная школа-інтэрнат для дзяцей з саматычнай паталогіяй ад Міністэрства лясной гаспадаркі і яго падведамасных арганізацый.

Навагодні настрой выхаванцам і іх выкладчыкам прывезлі прадстаўнікі абласнога лесагаспадарчага аб’яднання, Глускага лясгаса на чале з міністрам лясной гаспадаркі Віталём Дрожжам.

— Новы год і Каляды — чароўныя святы, калі нават дарослыя мараць пра нешта. Марце і вы — вашы спадзяванні абавязкова спраўдзяцца, асабліва калі вы для гэтага прыкладзеце сілы і намаганні, — пажадаў выхаванцам школы-інтэрната міністр.

 У школе-інтэрнаце на сёння вучыцца і пражывае 108 дзяцей з саматычнай паталогіяй з усёй Магілёўскай вобласці. Як адзначыў дырэктар установы Анатоль Ласоцкі, з міністэрствам і прадпрыемствамі лясной гаспадаркі ўстанова сябруе ўжо болей чым 15 гадоў. Яны частыя госці на ўсіх знакавых мерапрыемствах і святах. Дзякуючы ім умацоўваецца матэрыяльна-тэхнічная база ўстановы.

Нэлі ЗІГУЛЯ

Прэв’ю: glusk.gov.by

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.