Вы тут

«Цаню любімую газету за разважлівасць, памяркоўнасць»


Добры дзень, сяброўка «Звязда»!


Піша табе пастаянная чытачка і аднадумца. З табой я пасябравала яшчэ ў пачатку 90-х гадоў мінулага стагоддзя. Люблю цябе за тое, што на першых старонках нясеш пазітыў. Героямі фота на першай старонцы з'яўляюцца простыя людзі. Гэта не абавязкова «калгаснікі». Ёсць сярод іх і айцішнікі, і ўрачы, і настаўнікі, і вучоныя, і рамеснікі. Вельмі паважаю «Звязду» за тое, што ніколі не здраджвала беларускай мове. Цаню любімую газету за разважлівасць, памяркоўнасць. Вучуся ў сяброўкі гэтым рысам.

Хачу праз газету «Звязда» выказаць словы падзякі дэпутату Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па Пухавіцкай выбарчай акрузе № 65 Алегу Белаконеву за падтрымку і дапамогу членам спажывецкага кааператыва «ГазБудЗалужжа» па газіфікацыі аграгарадка Залужжа Старадарожскага раёна. Мы ўжо і надзею страцілі, што будзем з газам, што ўкладзеныя ўласныя сродкі не прападуць, але дзякуючы настойлівасці шаноўнага Алега Аляксандравіча цывілізацыя прыйшла ў наш глухі кут.

Такім чынам улада паказала свой дзейсны падыход не на словах, а на справе. Жадаю шаноўнаму дэпутату моцнага здароўя, вялікага цярпення ў наш няпросты час.

З павагай да сваёй любімай газеты «Звязда» яе пастаянная падпісчыца

Валянціна Заяц

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.