Вы тут

Марына Слуцкая: Асобны «лайк» хацелася б паставіць «Звяздзе» за беларускую мову


Марына Слуцкая — двухразовая чэмпіёнка Еўропы, чэмпіёнка Еўрапейскіх гульняў, васьміразовая чэмпіёнка Беларусі. Заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь.


«Задачы спартсмена — гэта не толькі заваяванне медалёў і перамога на спаборніцтвах, але і папулярызацыя свайго спорту. Асабіста мне вельмі хочацца, каб маім любімым дзюдо цікавілася як мага больш людзей. Усё, што ад мяне залежыць, я раблю ў сваім блогу і ў сваіх інтэрв'ю для сродкаў масавай інфармацыі. Таму лічу «Звязду» добрым памочнікам і сябрам. Упэўнена: я не адна такая. Не буду крывіць душой і скажу, што заўсёды прыемна расказваць сваю гісторыю, дзяліцца думкамі на старонках такой адметнай газеты, як «Звязда», і такім чынам мець зносіны з разнастайнай цікавай аўдыторыяй.

Асобны «лайк» хацелася б паставіць «Звяздзе» за беларускую мову. На жаль, мы не часта карыстаемся ёй у паўсядзённым жыцці, але не ведаць ці забываць яе нельга. Асабліва спартсменам, якія прадстаўляюць краіну на міжнародных турнірах. Дзякуй, «Звязда», за тое, што засцерагаеш нас ад забыцця.

У новым 2021 годзе я жадаю «Звяздзе» важных актуальных тэм з удзелам цікавых герояў, плённай працы і па-свойму «алімпійскіх» перамог».

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.