Вы тут

У культурна-дзелавым квартале «К21» Мiнска запрацаваў крыты рынак фермерскiх прадуктаў


У культурна-дзелавым квартале «К21» Мiнска каля станцыi метро «Маладзёжная» запрацаваў крыты рынак фермерскiх прадуктаў. Пакупнiкам прапануюць дамашнiя сыры i вяндлiну, крафтавы хлеб, пiрагi i аўтарскi шакалад ручной работы.


Такiм чынам, дах над галавой атрымаў фермерскi рынак «Усё сваё», ужо вядомы сваiмi кiрмашамi на свежым паветры. Унутры прадстаўлена каля 20 прылаўкаў з дамашняй прадукцыяй, дзе кожны фермер i кулiнар працуе ў сваёй нiшы i не паўтарае асартымент суседняга гандляра.

Прадукцыя прадаецца без гандлёвых надбавак. Вытрыманыя сыры каштуюць ад 27 да 30 рублёў за кiло, а маладыя, накшталт брынзы або «Адыгейскага», аддаюць за 20 рублёў. Паўкiло дамашняга тварагу прапануюць за 5 рублёў, у столькi ж ацанiлi i 100 грамаў бастурмы. Сала разыходзiцца па 14 рублёў за кiло, шпiг — па 10, каўбаса (пальцам пханая) — па 28 рублёў. Паўкiло казiнай тушонкi абыдзецца ў 10 рублёў.

Частка прылаўкаў аддадзена пад прысмакi. Шакалад ручной работы каштуе ад 16 рублёў за кiло — нават танней за фабрычны. Побач прадаюць мядовы мус з абляпiхай — па 10 рублёў за слоiк у 250 мл, а таксама крэм-мёд па 8 рублёў за 100 мл.

Рынак будзе збiрацца ў квартале «К21» кожны тыдзень па суботах. Застаць фермераў можна з 11 да 18 гадзiн.

Культурна-дзелавы квартал «К21» размешчаны на вулiцы Кальварыйскай, 21 цераз дарогу ад «Кароны». У савецкi час тут была мэблевая фабрыка, але ў 90-я карпусы прыйшлi ў запусценне. Участак па рынкавай цане выкупiла кампанiя «Белрэканструкцыя». Яна аднавiла пасляваенныя пабудовы, i цяпер ператварае iх у модны квартал з офiсамi, крамамi, рэстаранамi i фудкортам.

Сяргей КУРКАЧ

Прэв’ю: aif.ru

Загаловак у газеце: «Усё сваё» i без гандлёвых надбавак

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.