Вы тут

Сярод пераможцаў конкурсу, прысвечанага малой радзiме, — прадстаўнiкi «Звязды»


Завяршыўся рэспублiканскi творчы конкурс «Пад знакам Года малой радзiмы!», вызначаны яго пераможцы. Сёлета СМI прадставiлi 142 работы, сярод якiх 16 — ад рэспублiканскiх, 120 — рэгiянальных i 6 карпаратыўных. Першы намеснiк мiнiстра iнфармацыi Павел ЛЁГКI расказаў, што праект яшчэ адносна новы, але нягледзячы на гэта да яго назiраецца высокая зацiкаўленасць. «Ён заклiканы прадэманстраваць дасягненнi па зберажэннi i адраджэннi роднага краю, садзейнiчаць выхаванню ў моладзi патрыятызму, любовi да радзiмы i фармiраванню актыўнай жыццёвай пазiцыi. Упэўнены, такi праект павiнен iснаваць i далей, развiвацца».


У прыватнасцi, дыпломам першай ступенi сярод рэспублiканскiх друкаваных СМI ў намiнацыi «Землякi» ўзнагароджаны калектыў рэдакцыi газеты «СБ. Беларусь сегодня», дыпломам другой ступенi — наша калега па выдавецкiм доме, карэспандэнт «Лiтаратуры i мастацтва» Наталля Святлова. У намiнацыi «Традыцыi i гiсторыя роднага краю» дыпломам першай ступенi адзначана рэдакцыя «Рэспублiкi», дыпломам другой ступенi — «Железнодорожник Белоруссии». У намiнацыi «У Год малой радзiмы — вялiкiя справы» дыплом першай ступенi атрымалi яшчэ адны прадстаўнiкi Выдавецкага дома «Звязда» — калектыў часопiса «Маладосць», дыплом другой ступенi — «Сельская газета».

Сярод iнтэрнэт-рэсурсаў i сеткавых выданняў у намiнацыi «Землякi» пераможцам стаў калектыў рэдакцыi «Астравецкай праўды», у намiнацыi «Традыцыi i гiсторыя роднага краю» дыплом першай ступенi атрымаў калектыў аўтараў мультымедыйнага праекта «НеОБЫЧАЙНые деревни» сеткавага выдання SB.BY.

Дар'я ШЛАПАКОВА

Загаловак у газеце: З любоўю да роднага краю

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.