Вы тут

Парк невядомага прызначэння-2


Пад такой назвай, толькі без лічбы, у нумары «Звязды» ад 15 верасня быў змешчаны артыкул па звароце магіляўчаніна Юрыя Сязёміна, які скардзіўся на сумны стан парку адпачынку імя 60-годдзя Вялікага Кастрычніка ў Задняпроўі. Хворыя дрэвы, кустоўе, бур'ян, сабакі, якіх тут выгульваюць, — усё гэта мы ўбачылі падчас нашай сумеснай прагулкі па парку. Дарэчы, спартыўная пляцоўка тут хутчэй нагадвае месца адпачынку. Восем лавак, вялікі кветнік і ўсяго некалькі трэнажораў, якія больш падыходзяць для гульняў дзяцей, чым для сур'ёзных заняткаў спортам. На гэта таксама скардзіўся Сязёмін, бо ён трэнер-інструктар і тут рэгулярна праводзіць заняткі з вучнямі. «Тая спартыўная пляцоўка, якая была ў парку раней, больш адпавядала нашым запытам, чым цяпер, але яе чамусьці дэмантавалі», — кажа ён. Мужчына спадзяецца, што з дапамогай газеты атрымаецца яшчэ раз звярнуць увагу мясцовых улад на названыя праблемы.


Ка­лісь­ці Свя­тое во­зе­ра бы­ло най­леп­шым мес­цам  для ад­па­чын­ку ма­гі­ляў­чан.

У адказе за подпісам намесніка старшыні Магілёўскага гарвыканкама Алы Галушкі дадзена поўная справаздача ўсяго таго, што плануецца зрабіць, каб выправіць становішча.

Звяртаецца ўвага на тое, што сабакі ў парку — гэта недапушчальна. Існуюць «Правілы ўтрымання хатніх сабак, катоў, а таксама адлову безнаглядных жывёл», якія забараняюць выгульваць там сваіх улюбёнцаў.

«Прадпрыемствам «Магілёўзелянбуд» на тэрыторыі парку неаднаразова ўстанаўліваліся таблічкі з інфармацыяй, што выгул сабак забаронены, але неўстаноўленымі асобамі яны сістэматычна знішчаюцца. Пасля набыцця матэрыялу плануецца зрабіць новыя інфармацыйныя аншлагі і ўсталяваць на тэрыторыі парку», — гаворыцца ў лісце.

Паведамляецца таксама, што ў сувязі з абмежаваным бюджэтам фінансавання, уладкаванне пешаходных дарожак і ўстаноўка новых спартыўных трэнажораў у будучым годзе не прадугледжаны, удакладняецца, што на дадзены момант у парку ўстаноўлены 22 лаўкі і турнікі на спартыўнай пляцоўцы.

Наконт абкошвання травы гаворыцца, што, паколькі плошча парку вялікая — 84 гектары, у першую чаргу ў парадак прыводзяцца тэрыторыі ўздоўж «стыхійна створаных пешаходных дарожак». Пакос астатняй плошчы праводзіцца па меры неабходнасці. Па такім жа прынцыпе праводзяцца работы і па высечцы сухіх дрэў.

Асобна ідзе гаворка пра суседні з паркам вадаём — Грэбянёўскае вадасховішча або, як яго называюць у народзе, Святое возера. Юрыя Сязёміна, як і іншых магіляўчан, вельмі турбуе, што апошнія некалькі гадоў таблічка з надпісам, што купацца ў вадаёме забаронена, не знікае амаль цэлае лета. Тым не менш пляж афіцыйна функцыянуе. «Пры падрыхтоўцы да купальнага сезона выкананы работы па ўстаноўцы малых архітэктурных форм, біяпрыбіральнікаў, зроблена абследаванне і ачыстка дна акваторыі і пляжа ад пабочных прадметаў. Магілёўскім абласным цэнтрам гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя сістэматычна праводзіцца аналіз вады ў возеры. Калі яна не адпавядае нарматывам, вывешваецца інфармацыя аб забароне купання. Пры гэтым пляж не закрываецца, у купальны сезон на ім працуе душ», — гаворыцца ў лісце з гарвыканкама.

Між тым некалі самы папулярны ў горадзе пляж перажывае крызіс. І пра гэта таксама ідзе гаворка ў афіцыйным адказе.

«Што датычыцца экалагічнага стану возера, то, па ацэнцы спецыялістаў Цэнтральнага навукова-даследчага інстытута комплекснага выкарыстання водных рэсурсаў, найбольшую небяспеку ўяўляе забруджванне яго нафтапрадуктамі. Асноўныя забруджвальнікі — прыватны сектар з неарганізаваным бытавым сцёкам, а таксама востраў на акваторыі возера. Падчас аналізу ступені антрапагеннага ўздзеяння на акваторыю возера і прылеглую тэрыторыю вызначаны адпаведныя мерапрыемствы, якія забяспечаць паляпшэнне экалагічнага стану. Яны патрабуюць распрацоўкі праектна-каштарыснай дакументацыі і выдзялення значных фінансавых сродкаў».

Атрымліваецца замкнёнае кола. Уладкаванне парку, і возера патрабуе грошай, якіх няма. Але калі гэты гнайнік не выдаліць, ён можа прарвацца. Калісьці магілёўскія эколагі казалі, што Грэбянёўскае вадасховішча — гэта лёгкія Задняпроўя, у якога пад бокам вялікая прамысловая хімічная зона. Цяпер вадаём хварэе, а хутка, калі нічога не рабіць, пачне, магчыма, і ствараць небяспеку.

Нэлі ЗІГУЛЯ

Фота з адкрытых крыніц

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.