Вы тут

Песню бярыце з сабою. «Туманы над Белай Руссю»


Анатоль Сыс (1959-2005) — вядомы беларускi паэт. Скончыў гiсторыка-фiлалагiчны факультэт Гомельскага дзяржаўнага ўнiверсiтэта iмя Ф. Скарыны. У розныя гады працаваў у Веткаўскай раённай газеце, на Беларускiм тэлебачаннi. Пры жыццi выйшлi паэтычныя зборнiкi «Агмень», «Пан лес», «Сыс», пасля заўчаснай смерцi надрукаваны зборы твораў «Лён», «Alaiza», «Берагi майго юнацтва».


Вершы — Анатоль Сыс, музыка — Яўген Ксяневiч.

1. Вясёлка над Белай Руссю —

гэта мая мара,

ляцяць пад вясёлку гусi,

нiбы пад вянец, па парах.

Прыпеў (2 разы):

Туманы над Белай Руссю —

гэта мая самота,

да белай зямлi тулюся,

аб ёй мой найпершы клопат.

2. Завеi над Белай Руссю —

гэта мае пакуты,

ды я ўсё адно, як бусел,

да гэтай зямлi прыкуты.

Прыпеў (2 разы):

Пройгрыш.

3. Грымоты над Белай Руссю —

гэта мае трывогi

па песнях знябытых гусляў

каля твайго парога.

Прыпеў (2 разы):

Пройгрыш.

Рубрыку вядзе кампазітар Яўген Ксяневіч

evgenyksenevіch@gmaіl.com

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.