Вы тут

Песню бярыце з сабою...


Вера Вярба (1942—2012) — адна з яскравых беларускіх паэтэс другой паловы ХХ стагоддзя. Сапраўднае імя — Гертруда Сакалова. Як паэтэса стала вядомай у дваццацігадовым узросце, друкавалася ў часопісах «Вясёлка», «Бярозка», «Маладосць», «Полымя». Лірыка паэтэсы рамантычная, эмацыянальная, жаноцкая. На сваім творчым шляху сустрэла цяжкія выпрабаванні: разам з захопленымі рэцэнзіямі на яе кнігі паэзіі былі і разгромныя. Выдала шэраг зборнікаў вершаў, у тым ліку «Вочы вясны», «Высакосны год», «Сіняя бухта», «Альфа», «Мая маленькая планета», «Яраслаўна», «Выбранае», «Белыя пісьмы», «Апошні верасень». Член Саюза пісьменнікаў БССР з 1964 г.


СЛЁЗЫ, СЛЁЗЫ, СЛЁЗАНЬКІ...

Вершы — Вера ВЯРБА, музыка — Яўген КСЯНЕВІЧ.

1. — Не любіце жанчын

па міласці, —

Паўтараю каторы раз,

Я званю,

бо хачу справядлівасці,

Я званю,

каб убачыць вас.

Прыпеў:

Слёзы, слёзы,

слёзанькі,

Божая раса.

Ці збярэш ты, божанька,

Тыя слёзы сам.

Колькі я праплакала

ў раннюю пару,

Высахла як макаўка.

Думала, памру.

2. Я іду,

між падобных пакорная,

Абганяючы словы

і час,

А сцяжынка ляціць

над прорваю,

Я іду, каб убачыць вас.

Прыпеў.

3. Я жыву легкадумна,

паспешліва,

І няма апраўдання

ў адказ.

Адкажу на папрокі

усмешкаю:

— Я жыву,

каб убачыць вас.

Прыпеў

Яўген КСЯНЕВІЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.