Вы тут

«Дзякуючы iнвестыцыям маленькiя гарады атрымлiваюць шанц на новае жыццё»


На тэрыторыi Магiлёўшчыны рэалiзоўваецца дзяржпраграма па падтрымцы сямi паўднёва-ўсходнiх раёнаў вобласцi — Крычаўскага, Слаўгарадскага, Чэрыкаўскага, Клiмавiцкага, Краснапольскага, Касцюковiцкага i Хоцiмскага. Усе яны атрымалi магчымасць карыстацца прэферэнцыямi i льготамi па Указах № 235 i 177, якiя былі прыняты сёлета.


— Новы ўказ адчувальна пашыраў ільготы для развiцця эканомiкi на вёсцы, — удакладняе старшыня камiтэта эканомiкi Магiлёўскага аблвыканкама Дзмiтрый Мудрагелаў. — Iм прадугледжана ў тым лiку закупка сельскагаспадарчай i будаўнiчай тэхнiкi, тое, што вельмi актуальна для прадпрыемстваў гэтага рэгiёна. У развiццё дадзенага ўказа намi прынята праграма, дзе ўсё распiсана па напрамках дзейнасцi. Агаворваецца, на якiя параметры трэба выйсцi раёнам, i асноўныя мерапрыемствы ў рэальным сектары эканомiкi i ў сацыяльнай сферы. На рэалiзацыю мерапрыемстваў праграмы будзе накiравана з розных крынiц парадку паўмiльярда рублёў.

Некалькi буйных праектаў пачалi рэалiзоўвацца на тэрыторыi Слаўгарадскага раёна яшчэ ў рамках дзеяння 235-га Указа. Магiлёўскi мясакамбiнат пабудаваў свiнакомплекс у вёсцы Перагон праектнай магутнасцю 24 тысячы галавы ў год. А бабруйскi вытворца салодкай прадукцыi «Чырвоны харчавiк» у гэтым месяцы запусцiў у Слаўгарадзе вытворчасць па разлiве мёду магутнасцю 300 тон у год.

— Гэтыя прадпрыемствы даюць нам перш за ўсё магчымасць развiваць сваю эканомiку i ствараць новыя рабочыя месцы, — кажа старшыня Слаўгарадскага райсавета Святлана Язерская. — Дзякуючы iх iнвестыцыям маленькiя гарады атрымлiваюць шанц на новае жыццё.

Нэлі ЗІГУЛЯ

Фота БЕЛТА

Загаловак у газеце: Iнвестыцыi ў глыбiнку

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.