Вы тут

Навучанне пiлотаў у краiне плануюць пачаць у наступным годзе


Навучанне пiлотаў у краiне плануюць пачаць у наступным годзе. Аб гэтым расказаў дырэктар Дэпартамента па авiяцыi Мiнiстэрства транспарту i камунiкацый Арцём СIКОРСКI.


— Першых курсантаў разлiчваем набраць у 2021 годзе. Ужо распрацаваны патрабаваннi да ўступных iспытаў, фiзiчнага i псiхалагiчнага адбору, медыцынскага агляду абітурыентаў. Дэпартамент распрацаваў авiяцыйныя правiлы па падрыхтоўцы лётнага саставу. Зараз выбiраем паветраныя судны. Таксама рыхтуем праектную дакументацыю для будаўнiцтва трэнажорнага цэнтра на тэрыторыi Беларускай дзяржаўнай акадэмii авiяцыi.

Тэарэтычная падрыхтоўка пiлотаў будзе праходзiць на базе Беларускай дзяржаўнай акадэмii авiяцыi, лётная — на базе Мiнскага аэраклуба ДТСААФ. Зацiкаўленасць у лётнай падрыхтоўцы курсантаў выказаў аэраклуб «Дайманд». Аб'ём гадзiн, якiя павiнны налётаць курсанты, адпавядае мiжнародным стандартам — 200 гадзiн. Лётная падрыхтоўка будзе праводзiцца ў адпаведнасцi са стандартамi Еўрапейскага агенцтва па бяспецы палётаў, каб забяспечыць максiмальную канкурэнтаздольнасць выпускнiкоў на рынку працы. Арцём Сiкорскi звярнуў увагу, што на сёння попыт на авiяцыйных спецыялiстаў як у Беларусi, так i за мяжой досыць вялiкi.

Спецыялiст таксама закрануў тэму правядзення палётаў ва ўмовах пандэмii.

— Меры, якiя мы пачалi выконваць яшчэ ў пачатку з'яўлення каранавiруса, даказалi сваю высокую эфектыўнасць. Напрыклад, увядзенне электронных пасадачных талонаў, самастойная здача багажу пасажырамi, стойкi самарэгiстрацыi i iншае дазволiлi максiмальна засцерагчы ўсiх i разам з тым стварыць бяспечнае асяроддзе для пералётаў. З-за таго, што Беларусь не спыняла пералёты па адкрытых напрамках, у тым лiку ў перыяд пандэмii, мы сталi «гуманiтарным калiдорам» для грамадзян з многiх краiн, выконвалi рэйсы па дастаўцы гуманiтарнай дапамогi фактычна па ўсiм свеце, замежныя дзяржавы выказвалi нам падзяку, Мiжнародная арганiзацыя грамадзянскай авiяцыi высока ацанiла нашы намаганнi.

Кожнае з авiяцыйных прадпрыемстваў у гэты перыяд распрацавала план антыкрызiсных мер. «Мы не дапусцiлi скарачэння персаналу, аптымiзавалi бiзнес-працэсы. Разам з тым не спынiлi работу па рэалiзацыi значных праектаў. Напрыклад, ужо скончаны работы па рэканструкцыi аэрадрома «Орша», у найблiжэйшы час плануецца выкананне тэхнiчнага рэйса, дзе будуць правераны ўсе сiстэмы, i ў хуткiм часе аэрадром будзе дапушчаны да эксплуатацыi. Заканчваецца таксама наладка абсталявання ў новым цэнтры кiравання паветраным рухам, цэнтр будзе ўведзены ў эксплуатацыю ў пачатку наступнага года. Рэалiзаваны буйны iнвестыцыйны праект па будаўнiцтве Цэнтра бiзнес-авiяцыi ў Нацыянальным аэрапорце Мiнск. Важны кiрунак на сёння — эксплуатацыя беспiлотных лятальных апаратаў. Ужо сфармiравана каманда прафесiяналаў, якая працуе ў гэтым рэчышчы».

Аб рабоце ў няпростых умовах расказаў i першы намеснiк генеральнага дырэктара па арганiзацыi вытворчасцi авiякампанii «Белавiя» Глеб ПАРХАМОВIЧ:

— Авiякампанiя сутыкнулася з сур'ёзнымi выклiкамi ў бягучым годзе па зразумелых прычынах. Рост аб'ёму пасажырскiх перавозак быў больш за 40 %. Мы з аптымiзмам глядзелi ў будучыню, але, на жаль, пандэмiя прымусiла ўнесцi сур'ёзныя карэктывы ў нашу работу. У красавiку пасажырапаток склаў менш за 8 % ад паказчыкаў аналагiчнага перыяду мiнулага года, у маi — 12 %. Тым не менш мы не скарацiлi штат работнiкаў, больш за дзве тысячы чалавек працуюць дагэтуль, да таго ж мы не адмовiліся ад планаў размеркавання з Беларускай дзяржаўнай акадэмii авiяцыi, больш за 20 выпускнiкоў узялi да сябе. Мы зрабiлi шмат крокаў для таго, каб заставацца на плаве.

Авiякампанiя працягвае выконваць свае фiнансавыя абавязацельствы перад усiмi партнёрамi. Сумесна з Банкам развiцця рэалiзоўваецца тры этапы iнвестыцыйнага праекта па набыццi паветраных суднаў, на сёння нашы крэдытныя абавязкi складаюць прыкладна 90 мiльёнаў долараў. Сёлета ўсе свае абавязкi перад Банкам развiцця мы выканалi па графiку i без затрымак.

Планы на гэты год у авiякампанii былi грандыёзныя, адзначыў спiкер, аднак з улiкам пандэмii iх прыйшлося скарэктаваць.

— Але нягледзячы на складанасцi, мы адкрылi два новыя напрамкi: Ташкент i Вена. На сёння гэтыя палёты выконваюцца. Калi гаварыць пра планы на наступны год, то ўсё будзе залежыць ад рынку i тых умоў, у якiх мы будзем далей працаваць. Разлiчваем, што па аб'ёме перавозак пасажыраў у параўнаннi з мiнулым годам выйдзем на 40-45 %, па пасажырапатоку — на 45-50 %. У цяперашнiх умовах гэта добры паказчык, якi дазволiць у першую чаргу выконваць нашы фiнансавыя абавязацельствы як перад калектывам, так i перад партнёрамi.

Дар'я ШЛАПАКОВА

Загаловак у газеце: Падняцца на новую вышыню

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Летась зафіксавана зніжэнне колькасці выпадкаў гібелі на вытворчасці. 

Грамадства

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

З пачатку года атракцыёны праверылі 43 разы.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.