Вы тут

Праграма «Настаўнік для Беларусі» запусціла першую хвалю новага набору


Размова ідзе пра сумесны праект БПС-Ашчадбанка і Міністэрства адукацыі, мэта якога — прыцягнуць у школы ў невялікіх гарадах і населеных пунктах крэатыўных і неабыякавых настаўнікаў. Праграма разлічана на людзей, якія гатовыя змяняцца і змяняць свет вакол сябе. На тых, хто не баіцца новага і верыць, што кожнае дзіця павінна мець шанец на развіццё свайго патэнцыялу.


Да ўдзелу ў праграме запрашаюць маладых спецыялістаў, настаўнікаў са стажам і прафесіяналаў без педагагічнай адукацыі, якія гатовыя адправіцца ў адзін з рэгіёнаў Беларусі на два гады, каб выкладаць, развівацца і інтэграваць свае ідэі ў адукацыйны працэс. Ім абяцаюць куратарскую, праектную, метадычную і матэрыяльную падтрымку. 

Што трэба зрабіць, каб далучыцца да праграмы?

1. Запоўніць анкету на сайце;

2. Дачакацца тэлефоннага інтэрв’ю;

3. Прайсці групавы адбор;

4. Прапампаваць свае навыкі падчас Летняга інтэнсіву.

Першая хваля адбору працягнецца да 29 лістапада

Задаць пытанні можна тут у каментарах і асабістых паведамленнях.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.