Вы тут

Андрэй Бугроў: «Звязда» грунтоўна асвятляе пытанні мясцовага самакіравання ў нашай краіне


Андрэй Бугроў, старшыня Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў:

— «Звязда», гэта, бадай, адзіны друкаваны орган, які пастаянна, грунтоўна і паслядоўна асвятляе рэальныя пытанні мясцовага самакіравання ў нашай краіне: і ў Оршы, і ў Пінску, і ў Бялынічах, і ў іншыў вялікіх і малых населенных пунктах. За гэта я як дэпутат і як старшыня гарадскога Савета ўдзячны выданню.

Публікацыі наогул у «Звяздзе» і ў дадатку «Мясцовае самакіраванне» у прыватнасці — вызначаюцца праўдзівасцю, цікавасцю, глыбінёй і лагічнасцю выкладу. Яны дазваляюць мне валодаць інфармацыяй аб тым, як жыве і працуе ўлада на месцах і ў цэлым па краіне, знаёміцца з досведам работы раённых і гарадскіх Саветаў дэпутатаў усіх рэгіёнаў.

Агульнавядома, што сёння ў краіне працуе больш за 18 тысяч дэпутатаў Саветаў розных узроўняў. Для іх «Мясцовае самакіраванне» — гэта рэальная грамадская платформа для абмену думкамі, поглядамі, абмеркавання надзённых праблем мясцовай улады, далейшага развіцця і ўдасканалення самакіравання ў краіне ў цэлым. Жыццё прымушае нас, дэпутатаў, паўсюдна актывізаваць задзейнічанне інструментарыя самакіравання ў поўным аб'ёме. У нашых сілах надаць дэпутацкаму корпусу не толькі сталіцы адпаведны сучасным рэаліям імпульс і дынамізм у рабоце, унесці крэатыўнасць, узмацніць сувязі з выбаршчыкамі, зрабіць іх больш трывалымі.

Мне падабаецца яшчэ і тое, што ваша газета выходзіць на беларускай мове.

Фота агенцтва «Мінск-навіны»

Загаловак у газеце: Рэальныя пытанні мясцовага самакіравання

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.