Вы тут

МТЗ паставіць 120 адзінак тэхнікі ў Омскую вобласць Расіі


Мінскі трактарны завод да канца года паставіць у Омскую вобласць (Расія) 30 трактароў, яшчэ 90 адзінак тэхнікі ў гэты рэгіён прыбудзе ў I квартале 2021 года. Гэта прадугледжана пагадненнем, падпісаным губернатарам Омскай вобласці Аляксандрам Бурковым і генеральным дырэктарам ААТ «МТЗ» Віталём Воўкам, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе прадпрыемства.


Дакумент быў падпісаны па выніках візіту дэлегацыі Омскай вобласці на Мінскі трактарны завод. Наведванне адбылося напярэдадні адкрыцця выставы «Белагра», падчас якой МТЗ арганізуе экспазіцыю не толькі на тэрыторыі каля Футбольнага манежа, але і на прызаводскай плошчы. Таму амічы змаглі ўбачыць пашыраную выставу сельскагаспадарчай тэхнікі.

«Расія — вельмі вялікая краіна, у многіх рэгіёнаў ёсць свае асаблівасці. Таму нам цікава, калі прыязджаюць афіцыйныя дэлегацыі на чале з губернатарамі. Так з’яўляецца магчымасць не толькі асабіста расказаць пра тое, што мы ўмеем, але і паказаць тэхніку, а таксама прадметна абмеркаваць варыянты супрацоўніцтва, у тым ліку кааперацыйнага», - адзначыў гендырэктар.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.