Вы тут

У адукацыйных установах Мінска штодзённа адсочваецца сітуацыя з захворваннем на COVID-19


Аб гэтым паведамляе намеснік старшыні Мінгарвыканкама Арцём Цуран праз тэлеграм-канал «Мінск. Афіцыйна».


— Мы бачым невялікі рост захворвання каранавіруснай інфекцыяй сярод студэнтаў. Аднак нам удалося пазбегнуць вялікага ўсплёску, які чакаўся пасля доўгіх летніх канікул. Дастаткова жорсткія меры, якія прымаюцца адукацыйнымі ўстановамі, прыносяць свой плён. Гэта ўключае абмежаванне перамяшчэння дзяцей па школе, знаходжанне іх у адным класе, патрабаванні па старанным мыцці рук, абмежаванне допуску бацькоў у будынак школы. Штодня адсочваем сітуацыю з захворваннем. Установы знаходзяцца пад наглядам медыцынскіх работнікаў. І сёння пра які-небудзь рэзкі ўздым мы не кажам, — паведаміў ён падчас правядзення суботняй прамой лініі.

Трэба сказаць, што школам у дастатковай колькасці вылучаюцца бюджэтныя сродкі на закупку сродкаў дэзінфекцыі.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Жыццёвы шлях Якава Крэйзера. Першы камдзiў, якi атрымаў Зорку Героя, заслужыў яе, абараняючы Барысаў

Жыццёвы шлях Якава Крэйзера. Першы камдзiў, якi атрымаў Зорку Героя, заслужыў яе, абараняючы Барысаў

У пачатковы перыяд Вялiкай Айчыннай вайны зацятыя баi разгарнулiся пры абароне Барысава — старадаўняга беларускага горада на Бярэзiне. 

Грамадства

Схадзіць на «Куфар» і застацца без грошай. На папулярным сайце можна сустрэць махляра, замаскіраванага пад пакупніка

Схадзіць на «Куфар» і застацца без грошай. На папулярным сайце можна сустрэць махляра, замаскіраванага пад пакупніка

«Лічбавыя жулікі», якія здымаюць грошы з чужых банкаўскіх карт, звычайна маскіруюцца пад інтэрнэт-рэсурсы, вартыя даверу.