Вы тут

«Дзяржава забяспечыць малым ахову»


Людміла ПАДЛУЖНАЯ, член Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь:


— Калі я бачу на мітынгах маленькіх дзяцей, сэрца абліваецца крывёй. Мне многія задавалі пытанне, ці згодная я з тым, што бацькоў неабходна караць за тое, што бяруць з сабой малых на акцыі пратэсту. Казала раней, кажу і цяпер: дзецям не месца на падобнага роду мерапрыемствах. Гэта не вечарына каля сваіх пад'ездаў з гарбатай і печывам — гэта вялізны натоўп людзей! На несанкцыянаваных акцыях з такой колькасцю людзей назапашваецца шмат агрэсіі. Дастаткова неасцярожнага руху, рэзкага гуку, і можа здарыцца другая «Няміга». Мы ўсе памятаем наступствы. Бацькі гэтага хочуць? Каго потым будуць вінаваціць?

Як маці, як кіраўнік установы дашкольнай адукацыі ў мінулым, я цалкам згодная з прадстаўніком Генеральнай пракуратуры Аляксеем Падвойскім, які выступіў з афіцыйным папярэджаннем аб тым, што кожны выпадак будзе кваліфікавацца органамі апекі і папячыцельства як пытанне аб знаходжанні дзіцяці ў сацыяльна небяспечным становішчы. Калі бацькі не могуць забяспечыць ахову свайму дзіцяці, значыць, рабіць гэта будзе дзяржава. І яшчэ пра псіхатраўміруючы складнік. Адна маці вельмі эмацыянальна распавядала, як яе дзіця баіцца чорных масак. Дарагія мае бацькі, усё, чаго баіцца дзіця, — гэта мы з вамі, нашы ўчынкі і нашы размовы. Вы дапускаеце, што дзіця становіцца сведкам жорсткасці, і вашай у тым ліку, становіцца ўцягнутым у цяперашнюю сітуацыю. І «разбачыць» гэта потым, без дапамогі спецыяліста, у яго не атрымаецца.

Скарыстаюся магчымасцю звярнуцца да ўсіх бацькоў: беражыце самае лепшае, самае каштоўнае, што ў вас ёсць, — вашых і нашых дзяцей!

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Жыццёвы шлях Якава Крэйзера. Першы камдзiў, якi атрымаў Зорку Героя, заслужыў яе, абараняючы Барысаў

Жыццёвы шлях Якава Крэйзера. Першы камдзiў, якi атрымаў Зорку Героя, заслужыў яе, абараняючы Барысаў

У пачатковы перыяд Вялiкай Айчыннай вайны зацятыя баi разгарнулiся пры абароне Барысава — старадаўняга беларускага горада на Бярэзiне. 

Грамадства

Схадзіць на «Куфар» і застацца без грошай. На папулярным сайце можна сустрэць махляра, замаскіраванага пад пакупніка

Схадзіць на «Куфар» і застацца без грошай. На папулярным сайце можна сустрэць махляра, замаскіраванага пад пакупніка

«Лічбавыя жулікі», якія здымаюць грошы з чужых банкаўскіх карт, звычайна маскіруюцца пад інтэрнэт-рэсурсы, вартыя даверу.