Вы тут

За суткі ратавальнікі знайшлі пяць грыбнікоў, якія заблукалі ў лесе


У 15.20 ратавальнікам паступіла інфармацыя аб заблукаўшым у лясным масіве каля вёскі Герасімава Віцебскага раёна. У 16.03 грамадзянін паведаміў аб тым, што яго жонка заблудзілася паблізу вёскі Плюсна Любанскага раёна, а ў 18.10 з падобнай сітуацыяй у МНС звярнуўся сын жанчыны, якая згубілася каля вёскі Пракуды Віцебскага раёна. У завяршэнні дня да ратавальнікаў звярнуліся дзве жанчыны, якія сышлі ў лес у раёне вёскі Трайгі Астравецкага раёна для збору грыбоў і заблукалі.


У пошукавых аперацыях былі задзейнічаны работнікі МНС і супрацоўнікі міліцыі, у некаторых выпадках да іх далучаліся леснікі і мясцовае насельніцтва. Усе заблукаўшыя былі знойдзеныя ратавальнікамі. Як паведамляе МНС, іх стан здавальняючы, у медыцынскай дапамозе грамадзяне не мелі патрэбы.

Раней мы распавядалі пра тое, як ратаўнікі шукаюць тых, хто згубіўся ў лесе.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.