Вы тут

Салавей: Для паломнікаў на нейтральнай паласе паміж Беларуссю і Украінай створым усе ўмовы


Для пілігрымаў, якія застаюцца на нейтральнай паласе паміж Беларуссю і Украінай, будуць створаны неабходныя ўмовы. Пра гэта паведаміў журналістам старшыня Гомельскага аблвыканкама Генадзь Салавей, перадае БЕЛТА.


Па словах Генадзя Салаўя, грамадскія арганізацыі рэгіёна праявілі ініцыятыву і для грамадзян, якія рухаюцца на тэрыторыю Украіны, разгарнулі пункты для сагравання і харчавання. «Аблвыканкамам прынята рашэнне садзейнічаць паломнікам. Разгортваем модулі і палаткі. Таксама прынята рашэнне аб дадатковым падвозе прадуктаў. Мы зможам забяспечыць харчаваннем каля 900 чалавек», — сказаў губернатар. Ён запэўніў: арганізавана дакладная работа на бліжэйшыя дні.

Дапамагаюць валанцёры Чырвонага Крыжа. Старшыня Гомельскай абласной арганізацыі Беларускага Чырвонага Крыжа Ала Смаляк падкрэсліла, што сярод пілігрымаў - больш за 130 дзяцей. Будуць створаны неабходныя ўмовы для іх начоўкі і харчавання.

Работнікі Гомельскага абласнога ўпраўлення МНС разгарнулі на нейтральнай паласе тры модуля і адну палатку. Як паведамляецца, у цяперашні час мабілізуюцца рэсурсы з раёнаў рэгіёну.

Чакаецца прыбыццё палявой кухні.

Па наяўнай інфармацыі, яшчэ каля 400 пілігрымаў знаходзяцца ў Гомелі. Не выключана, што яны будуць прыбываць і з іншых рэгіёнаў.

Сітуацыя на кантролі кіраўніка дзяржавы.

Нагадаем, што на тэрыторыі пагранічных з Украінай раёнаў знаходзяцца больш за 1,5 тыс. яўрэяў-хасідаў. Яны планавалі трапіць ва Украіну ў сувязі са святкаваннем 19 верасня Новага года па яўрэйскім календары.

Фота: БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.