Вы тут

Ярмошына: Cкладваецца ўражанне, што скаргі падаюць адны і тыя ж назіральнікі


Старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына пракаментавала ход асноўнага дня галасавання на прэзідэнцкіх выбарах у Беларусі. Паводле яе назіранняў, скаргі падаюць адны і тыя ж назіральнікі. Такое меркаванне кіраўнік Цэнтрвыбаркама сёння выказала журналістам, паведамляе БЕЛТА.


Лідзія Ярмошына адзначыла, што ад назіральнікаў ўвесь гэты час паступаюць пэўныя скаргі. «Прычым складваецца ўражанне, што скаргі падаюць адны і тыя ж людзі — некалькі дзясяткаў. І, мяркуючы па ўсім, ім абяцаная плата за падачу скаргаў. Таму што часцяком пытанне ўжо вырашана тэрытарыяльнай камісіяй, але ўсё роўна ідзе скарга ў Цэнтральную. Відавочна, здзельная аплата працы», - выказала здагадку старшыня ЦВК.

На выбарах акрэдытаваныя 53 868 нацыянальных назіральнікаў. З-за эпідэміялагічнай сітуацыі на адным участку іх можа быць не больш за пяць.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.