Вы тут

У сталіцы Самалі прагрымеў выбух


Па меншай меры восем ваеннаслужачых загінулі ў выніку падрыву у суботу тэрарыстам-смяротнікам начыненага выбухоўкай аўтамабіля ў вайсковай базы ў сталіцы Самалі Магадзіша. Пра гэта паведаміў Самалійскі інфармацыйны партал Goobjoog News са спасылкай на медыцынскіх работнікаў, піша ТАСС.


Яшчэ 14 чалавек атрымалі раненні. Выбух адбыўся на скрыжаванні Бар-Аян у сталічным раёне Варта-Набада недалёка ад гарадскога стадыёна. Машына, па словах відавочцаў, спрабавала прарвацца праз армейскі КПП. На выкладзеным у Інтэрнэт відэароліку бачна, як над горадам у раёне выбуху падымаецца густое воблака белага дыму.

Улады Самалі падазраюць ісламісцкую групоўку «Аш-Шабаб» у падрыхтоўцы і правядзенні тэрарыстычнай атакі, паведаміў самалійскі партал навінаў GaroweOnline.

Партал прыводзіць словы палкоўніка Ахмеда Алі, згодна з якім колькасць ахвяр можа павялічыцца, бо ёсць цяжка параненыя. Цяпер яны знаходзяцца ў шпіталі.

Тэрарыст атакаваў размяшчэнне вайсковай брыгады, якое носіць назву «12 красавіка». У гэты дзень былі створаны Узброеныя сілы Самалі. Зараз база ачэпленая матарызаванымі падраздзяленнямі, якія прыбылі ў раён інцыдэнту.

Прэв’ю: Goobjoog News

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.