Вы тут

З 12 жніўня на прыгарадных маршрутах цягам месяца будзе праведзены эксперымент


Пра гэта паведамляе дзяржаўнае прадпрыемства «Мінсктранс».


У прыватнасці, гаворка ідзе пра арганізацыю выканання абаротнага рэйса па серадах па прыгарадным маршруце № 329С «ДС „Славінскага“»​ — Трактар» адпраўленнем ад «ДС „Славінскага“» ў 9:20, ад прыпыначнага пункта «Трактар» у 10:10.

Таксама адмяняецца выкананне абаротнага рэйса па будных днях па прыгарадным маршруце № 390С «ДС „Карастаянавай“ — Фізік» адпраўленнем ад «ДС „Карастаянавай“» у 10:00, ад прыпыначнага пункта «Фізік» у 11:00.

Арганізуецца выкананне рэйса па будных днях па прыгарадным маршруце № 389С «ДС „Карастаянавай“ — Фізік праз Трактар» адпраўленнем ад «ДС „Карастаянавай“» у 10:00.

Арганізуецца выкананне рэйса па будных днях па прыгарадным маршруце № 390С «ДС „Карастаянавай“ — Фізік» адпраўленнем ад прыпыначнага пункта «Фізік» у 11:05.

Сяргей РАСОЛЬКА

Прэв’ю: ex-press.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.