Вы тут

Лічбавая платформа для вёскі


Ствараецца ў Кітаі.


Дэпартамент кааператыўнай эканомікі сельскай гаспадаркі Міністэрства сельскай гаспадаркі і сельскіх спраў КНР і кітайскі гігант інтэрнэт-гандлю Alibaba дасягнулі пагаднення аб супрацоўніцтве ў лічбавай трансфармацыі такіх абласцей, як кіраванне сельскай мясцовасцю, сялянскія кааператыўныя таварыствы і сельскагаспадарчыя сацыяльна-эканамічныя арганізацыі, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн»

Згодна з пагадненнем, 115 пілотных раёнаў і паветаў, у якіх ўкаранілі нацыянальную сістэму сельскага кіравання, будуць мець прыярытэтны доступ да тэхнічнай падтрымкі, якая прадастаўляецца Alibaba. Лічбавыя платформы для пілотных раёнаў і паветаў будуць створаны пляцоўкай Ding Talk кампаніі Alibaba. Паступова разгорнецца лічбавізацыя ўсіх аспектаў кіравання вёскамі, у тым ліку сацыяльнае кіраванне, грамадскае абслугоўванне, рэагаванне на надзвычайныя сітуацыі і глабальнае развіццё сельскай цывілізацыі.
З дапамогай DingTalk кампанія Alibaba ў пілотных раёнах і акругах таксама пабудуе платформы кіравання і абслугоўвання галіны. Мяркуецца павысіць узровень лічбавізацыі фермерскіх кааператываў. Кампанія Alibaba таксама створыць платформу кіравання для сельскагаспадарчых сацыяльна-эканамічных арганізацый з мэтай ажыццявіць лічбавую трансфармацыю ў галінах механічнага планавання, кіравання персаналам, кантролю абслугоўвання і фінансавага ўліку.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.