Вы тут

МНС адзначыла праект «Звязды» «Жывіце ў бяспецы»


Міністэрства па надзвычайных сітуацыях узнагародзіла журналістаў, якія асвятляюць дзейнасць беларускіх ратавальнікаў. Цырымонія прайшла ў пятніцу ва Універсітэце грамадзянскай абароны. Пераможцы атрымалі граматы і каштоўныя падарункі. Іх уручыў асабіста міністр па надзвычайных сітуацыях Уладзімір Вашчанка.


У намінацыі «Найлепшы праект» ганаровае першае месца заняў звяздоўскі цыкл «Жывіце ў бяспецы», які на старонках газеты вядзе Валяр'ян Шкленнік. 

— У нашай справе самае галоўнае — гэта не дапускаць інфармацыйнага вакууму, — адзначыў Уладзімір Вашчанка. Калі сёння своечасова не даць аб'ектыўную інфармацыю, то адразу ж пойдуць чуткі, пачнуцца спрэчкі. А пасля давядзецца апраўдвацца. Таму я ўдзячны журналістам за ўзаемадзеянне і аб'ектыўнасць. Канешне, ёсць пэўныя пытанні, якія трэба вырашаць і паляпшаць. Але на прыкладзе нашай службы бачны клопат дзяржавы аб людзях. Ёй зайздросцяць некаторыя калегі з іншых краін. І на сусветных пляцоўках адкрыта выказваецца думка, што ў Беларусі створана адна з наймацнейшых выратавальных службаў свету.

Ул. інф.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Летась зафіксавана зніжэнне колькасці выпадкаў гібелі на вытворчасці. 

Грамадства

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

З пачатку года атракцыёны праверылі 43 разы.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.